даве́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Звесткі аб чым‑н., дадзеныя ці атрыманыя ў адказ на запытанне. Атрымаць даведку па тэлефоне.

2. Дакумент з такімі звесткамі. Напісаць даведку. □ Дакументаў цэлы пук: розныя квіткі, даведкі. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бало́цісты, ‑ая, ‑ае.

1. Багаты на балоты. Балоцісты край.

2. Забалочаны, багністы. Вясной.. [рэкі] выходзілі з берагоў, шырока разліваліся па нізінах, паглынаючы шматлікія рачулкі, раўчукі і лясныя азёры, затапляючы ўсё навакол, ператвараючы балоцістую мясцовасць у суцэльны водны прастор. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баця́н, ‑а, м.

Тое, што і бусел. І толькі рабыя бацяны ўлетку садзіліся на імху і блукалі па ім ды дзюбамі пілі з крыніц ваду, якой так хацелася людзям. Галавач. Твае лугі, твае балоты Вартуе ўлетку госць — бацян. Гурло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вялі́зны, ‑ая, ‑ае.

Вельмі значны па велічыні; надта вялікі. Пасярэдзіне вострава расце некалькі вялізных старых ялін. В. Вольскі. Неба ўгары кружылася; зямля, нібы вялізная касавокая талерка, усё хінулася кудысь і вагалася, гатовая вось-вось абрынуцца ў невядомую прорву. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Крычаць, гарланіць. Усе [суседзі] чулі ад слова да, слова, што гаварыў Гамрэкелі, бо ён знарок гарлаў па ўвесь пасёлак. Самуйлёнак. І чайкі гарлаюць на ўсе галасы на дым парахода, на парус касы. А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апляву́ха, ‑і, ДМ ‑вусе, ж.

Разм. груб. Удар рукой па шчацэ. Пажылы капітан размахнуўся з усяго пляча і заляпіў такую аплявуху Коху, што той пахіснуўся назад. Лынькоў. // перан. Тое, што абражае, прыгожае чыю‑н. годнасць, чые‑н. пачуцці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апяку́нства, ‑а, н.

1. Абавязкі па апецы. Узяць каго‑н. пад сваё апякунства.

2. перан. Дакучлівы клопат аб кім‑н., нагляд за кім‑н. Аднак Сяргей не змог доўга цярпець такога апякунства і ўмяшання ў яго сямейныя, справы. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арандава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., што.

Узяць (браць) у арэнду. Першыя часы побыту дома Лабановіч хадзіў па полі, што яны арандавалі ад скарбу, аглядаў засевы збожжа. Колас. Дзед арандаваў старую сялянскую хатку з гародам для бульбы. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атайбава́цца, ‑буюся, ‑буешся, ‑буецца; зак.

Разм. Уладкавацца, размясціцца; атабарыцца. Вельмі ж Толіку хацелася, каб на таполі пасяліліся буслы. І яны не падвялі хлопца. Прыляцелі, зрабілі сабе дамоўку і атайбаваліся жыць. Вітка. Вясна скончылася, і лета атайбавалася па полі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

веліза́рны і вялі́зарны, ‑ая, ‑ае.

1. Надзвычай вялікага памеру; вялізны. Велізарны (вялізарны) гмах. Велізарныя (вялізарныя) масівы балот. // Шматлікі. Велізарнае (велізарнае) войска.

2. перан. Вельмі значны па сваёй сіле, размаху, уплыве; вялізны. Велізарны (вялізарны) выбух, энтузіязм, поспех. Велізарны (вялізарны) попыт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)