усто́яць, устою, устоіш, устоіць; зак.

Разм. Тое, што і устаяць. Але нельга было ўстояць перад спакусаю — пакупацца ў Нёмане. Колас. Ступаю на лёд. І не магу ўстояць: мае ногі коўзаюцца — адна ўлева, другая ўправа, і мяне як хто збівае на дол. Лупсякоў.

•••

Вада не ўстоіць на кім гл. вада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвале́бны, ‑ая, ‑ае.

У якім ёсць пахвала. Хвалебны водзыў. □ У «Чырвоны бор» часта наведваліся работнікі раённай газеты. Яны звычайна заходзілі да старшыні, гутарылі з ім, запісвалі з яго слоў тое, што ім трэба было, і пісалі хвалебныя артыкулы. Сабаленка. Пасля хору хвалебных рэцэнзій узнялася хваля крытыкі і разносаў. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цеплата́, ‑ы, ДМ ‑лаце, ж.

1. Спец. Від энергіі, што ствараецца бязладным рухам мікрачасцінак цела (малекул, атамаў і пад.) і праяўляецца ў награванні яго. Адзінка вымярэння цеплаты.

2. Тое, што і цеплыня. Востры сум.. патроху раставаў ад бадзёрых Юзікавых слоў, ад цеплаты і дужасці яго грудзей. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэнтра́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Разм. Паляўнічая стрэльба цэнтральнага бою. Тут жа вісела на сцяне дзедава цэнтралка-двухстволка. Ермаловіч.

2. Уст. Тое, што і цэнтрал. У першую нядзелю пасля нашага пераводу ў турму запрапанавалі праваслаўным пайсці ў царкву, якая таксама знаходзілася ў цэнтралцы. Мядзёлка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ця́мця, ‑і, ДМ ‑ю, Т ‑ем, м.; ДМ ‑і, Т ‑яй (‑яю), ж.

Разм. Пра няспрытнага, непаваротлівага, нерухавага чалавека. Злосны і на ўвесь свет, і на самога сябе — «Цёрся, цямця, а тут і заняло!» — ён сеў і паехаў памалу. Брыль.

•••

Цямця-лямцятое, што і цямця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаро́ўнасць, ‑і, ж.

Прыгажосць, хараство; прывабнасць. З краю на лясных прагалах стаялі маладыя бярозкі, толькі-толькі выпускаючы маладзенькія пахучыя лісточкі і прыдатны лесу асаблівую чароўнасць. Колас. // Тое, што зачароўвае, захапляе каго‑н. [Аня] вельмі змянілася: папаўнела, пахарашэла, пабыла тую няўлоўную жаночую чароўнасць, якой не хапала ёй дзесяць гадоў назад. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шча́вель, ‑ю, м.

Разм. Тое, што і шчаўе. Гарась вышчыпваў з травы малады шчавель і нехаця яго еў. Каваль. Дзяўчат, што ходзяць на той бок [Дняпра] па шчавель, ягады і грыбы, перапраўляюць.. лодачнікі. Брыль. Як глуха тут перапляліся Палын, румянкі, медуніца, Крапіва, падбярозка, гірса, Шчавель, трыпутнік і мятліца. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчаўчо́к, ‑чка, м.

1. Рэзкі, кароткі, адрывісты гук, які ўтвараецца пры рэзкім сутыкненні, рабоце механізма і пад. Сухі, ледзь чутны шчаўчок пачуўся ў пакоі — патрон даў асечку. Лупсякоў.

2. Тое, што і пстрычка. Ад шчаўчка пігмея ляцяць тарчма, Паўзуны, бяскрылае зло, Накіп людская, свінушнік, карчма, Эстэцкіх гадзін, кубло. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эўфані́чны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з эўфаніяй, заснаваны на прымяненні эўфаніі. Як у музычным творы чаргаванне аднатыпных гукаў творыць мелодыю, так і тут, у вершы, умелая інструментоўка не толькі памагае вобразнай канкрэтызацыі, але і стварае стойкую танальнасць, эўфанічную выразнасць мовы — тое, што характарызуе твор з боку яго музычнасці. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́шала1 ’прыстасаванне з калоў, жэрдак для сушэння сена, вянкоў цыбулі і інш.’ (КТС, БРС), укр. ві́шало ’вешалка для адзення’, рус. паўн. вешало ’жэрдка, на якой што-небудзь развешваецца, сушыцца (снапы, лён)’; ’вяроўка, на якой сушыцца бялізна’, ст.-рус. вешала ’прыстасаванне з жэрдак для прасушвання чаго-небудзь’ (з XVII ст.), польск. wieszadło ’вешалка’; ’паліца ў выглядзе драбіны’, в.-луж. wěšadło ’вешалка’, чэш. věšadlo ’тс’, славац. vešadlo ’апорная канструкцыя’, славен. vešála мн. л., серб.-харв. ве̏шала, балг. ве́шало ’шыбеніца’, славен. vẹ́šalo ’павешанае на сцяне кухоннае начынне’, прасл. лексема з суф. ‑dlo ад асновы věšati (гл. вешаць).

Ве́шала2 ’звязка грыбоў’ (Інстр. III), лун. вэ́шало ’нізка скручанага лыка’ (Шатал.) узнікла ў выніку семантычнага пераносу: ’прыстасаванне (жэрдка, вяроўка), на якім падвешваецца нешта для сушкі’ → ’тое, што падвешваецца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)