бура́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да буракоў. Бурачны ліст. Бурачныя цыбуры. // Прыгатаваны з буракоў, з буракамі. Бурачны квас.

2. Лілова-чырвоны, колеру чырвоных буракоў, бурачковы. Промень на захадзе з чырвона-палаючага рабіўся бурачным. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мару́длівы, ‑ая, ‑ае.

Які павольна, без паспешлівасці робіць што‑н. [Якуб] скрозь сачыў за Сініцкім, не зводзячы з яго гарачых вачэй, як дзіця з марудлівага бацькі, што, прыехаўшы з кірмашу, ніяк не збярэцца паказаць прывезенага гасцінца. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пап’е́-машэ́, нескл., н.

Папяровая маса, змешаная з клеем, гіпсам, мелам, з якой вырабляюць розныя бытавыя і мастацкія прадметы. Рабочыя носяць і ўстанаўліваюць на сцэне драўляныя пляцоўкі, бутафоры лепяць з пап’е-машэ розныя архітэктурныя дэталі. Рамановіч.

[Фр. papier mâché — жаваная папера.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачу́лі, ‑яў; адз. няма.

1. Невялікая трапічная расліна сямейства губакветных з пахучымі лісцямі і галінамі, якая цвіце дробнымі белымі або фіялетавымі кветкамі.

2. Эфірны алей з вельмі моцным пахам, атрыманы з лісцяў і галін гэтай расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плы́ткі, ‑ая, ‑ае.

1. Неглыбокі, мелкі. У кустах бруіцца невялічкі ручаёк. Ён плыткі — берагі яго зараслі аерам і алешнікам. С. Александровіч.

2. З мелкім дном, з невысокімі берагамі ў параўнанні з іншымі аднароднымі прадметамі. Плыткая талерка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыды́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Прыйсці куды‑н. з цяжкасцю (звычайна пра старога, кульгавага і пад. чалавека). Нарэшце, прыдыбаў з другога канца Куранёў кульгавы Сямён з Насцяй. Мележ. Назаўтра ў бляхарню прыдыбаў стары дзядок. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́пах, ‑у, м.

Разм. Слабы пах чаго‑н., змешаны з іншымі пахамі. Ходзіць вецер, Ловіць прыпах нафты, Што да нас з Татарыі ідзе. Калачынскі. Хутка вецер імклівы з палёў прынясе Гул матораў і прыпах бензіну. Ляпёшкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самапі́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.

Разм. Тое, што і аўтаручка. [Сабалеўскі] адчыніў скураны партфель, дастаў з яго, відаць, спецыяльна для гэтай справы заведзеную папку з паперамі і ўзброіўся самапіскай з залатым пяром. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

серада́, ы́, ДМ ‑дзе́; мн. се́рады (з ліч. 2, 3, 4 серады́), се́рад; ж.

Трэці (пасля нядзелі) дзень тыдня. У суботу дырэктар нечакана паведаміў, што канікулы пачнуцца не з серады, а з гэтай нядзелі. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фарфо́р, ‑у, м.

1. Штучна прыгатаваная мінеральная маса з высакаякаснай гліны белага колеру, з якой вырабляюць посуд, дэкаратыўныя рэчы, ізалятары і пад. Фарфор не з’яўляецца правадніком электрычнасці.

2. зб. Вырабы з такой масы. Выстаўка старадаўняга фарфору.

[Ад перс. фегфур.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)