фотахі́мія, ‑і, ж.

Раздзел хіміі, які вывучае рэакцыі і змяненні рэчываў пад уздзеяннем светлавой энергіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ціхамі́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць ціхамірнага. Гэтыя думкі адразу супакоілі.. [Барашкіна], прынеслі добрую і жаданую ціхамірнасць. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыві́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць цывільнага. І толькі можа ў манеры размаўляць .. адчувалася ў .. [камандзіра] цывільнасць. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэнтрыёль, ‑і, ж.

Цыліндрычная структура, якая ўтварае клетачны цэнтр усіх жывёльных і некаторых раслінных клетак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаго́сь ​1, прысл.

Тое, што і чагосьці ​1.

чаго́сь ​2,

Тое, што і чагосьці ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чылібу́ха, ‑і, ДМ ‑бусе, ж.

Невысокае вечназялёнае трапічнае дрэўца з ядавітым насеннем і каранямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эладэ́я, ‑і, ж.

Вадзяная расліна сямейства жабінкавых, якая засмечвае сажалкі і вадаёмы; расце ў акварыумах.

[Грэч. helōdēs — балотны, helos — балота.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электраметалу́ргія, ‑і, ж.

Галіна металургіі, якая займаецца здабываннем металаў і розных сплаваў пры дапамозе электраэнергіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпігра́фіка, ‑і, ДМ ‑фіцы. ж.

Дапаможная гістарычная і філалагічная дысцыпліна, якая вывучае старажытныя надпісы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эсхатало́гія, ‑і, ж.

Кніжн. Сукупнасць рэлігійных уяўленняў пра канчатковы лёс свету і чалавека. Хрысціянская эсхаталогія.

[Ад грэч. éschatos — апошні і logos — вучэнне.]