пазасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Засунуць, усунуць куды‑н. усё. многае. Пазасоўваць за пояс сякеры. □ Зянькевіч спрытна пазасоўваў газеты пад салдацкую кашулю. П. Ткачоў. // Разм. Зачыніць унутр чаго‑н. усё, многае. Пазасоўваць шуфляды ў стол.
2. Разм. Зачыніць на засаўку ўсё, многае. Пазасоўваць дзверы.
3. Разм. Падзець невядома куды ўсё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакаштава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што, чаго і з дадан. сказам.
1. Паспытаць яду, піццё на смак, гатоўнасць і пад. Пакаштаваць святочны пірог. □ — А цяпер, — выціраючы вусы, сказаў Раман Дзянісавіч, — пакаштуем, што нам прыгатавала маці... Хадкевіч.
2. перан. Спазнаць на ўласным вопыце. — Так, Мартын Ягоравіч, пакаштаваў ты гора, — перапыніў яго Злобіч. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панакіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. чаго. Накідаць многа чаго‑н. Адкінуўшы ботам лупіну, Міша вылаяўся: — От жа разява нейкая! Куды панакідала — проста пад ногі! Карпюк. Бакі .. [ямы] пааб’язджалі, абсунуліся; на дно, дзе блішчыць каламутная, зеленаватая лужына вады, дзеці панакідалі палак, драных чаравікаў, галёшаў... Сачанка.
2. што. Накінуць, уздзець адно за другім усё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папа́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1. Зак. да па́рыцца (у 1, 2 знач.).
2. Парыцца некаторы час.
3. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Загінуць пад уздзеяннем гарачай пары — пра ўсіх, многіх. — Каб нечысць не вадзілася! — кажа яна. — Ліну яшчэ і сюды, за запечак, мо якія тараканы ці прусакі папарацца. Каліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патра́ва, ‑ы, ж.
1. Знішчэнне, псаванне травы, пасеваў і пад. жывёлай. [Павал:] — Вы думаеце, калі я не ўспеў прыбраць усяго свайго аўса, калі я трохі запазніўся з аўсом, дык думаеце, я так і пакінуў на патраву вашым коням, каб вы іх павывалаквалі!? Чорны.
2. Абл. Страва, яда. Незайздросная патрава: Бульба ды куцейка. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патрана́т, ‑у, М ‑наце, м.
1. У Старажытным Рыме — асобая форма апёкі, якая ўстанаўлівала матэрыяльную залежнасць кліентаў (ненаўнапраўных ці бедных грамадзян) ад патронаў 2 (у 1 знач.).
2. Апякунства наогул з боку каго‑н.
3. У СССР — выхаванне дзяцей-сірат і дзяцей, страціўшых сувязь з бацькамі, у сем’ях працоўных пад кантролем дзяржаўных органаў.
[Лац. patronatus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перазня́ць, ‑зніму, ‑знімеш, ‑зніме; зак.
1. каго-што. Зняць, сфатаграфаваць нанава, яшчэ раз. Перазняць кадр фільма. // Сфатаграфаваць з малюнка, гравюры, фотакарткі і пад.
2. што. Зняць новую копію з чаго‑н. Перазняць копію з пасведчання.
3. што. Зняць новы план пры дапамозе якіх‑н. інструментаў.
4. што і без дап. Паўторна зняць (карты).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плакірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Спец.
1. Пакрыць (пакрываць) якую‑н. металічную паверхню тонкім слоем іншага металу, устойлівага супраць карозіі, больш прыгожага і пад. // Абліцаваць (абліцоўваць) вырабы з простага дрэва тонкай фанерай з каштоўных народ дрэва.
2. Абкласці (абкладваць) дзёрнам земляныя насыпы, адкосы, каб засцерагчы іх ад размывання вадой.
[Ад фр. plaquer — накладваць, пакрываць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плафо́н, ‑а, м.
1. Столь, упрыгожаная жывапісам, лепкай або мазаікай. // Твор манументальна-дэкаратыўнага жывапісу, які аздабляе перакрыццё (плоскае, скляпеністае ці купальнае) якога‑н. памяшкання.
2. Абажур для электрычных лямп, пераважна пад столлю. Вуха адчула сухі, цокаючы гук: са столі пасыпаўся шкляны друз з разбітага плафона. Лынькоў. Мяккае святло малочных плафонаў заспакойвала вочы. Васілёнак.
[Фр. plafond.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плед, ‑а, М ‑дзе, м.
Прамавугольны кавалак грубай шарсцяной або паўшарсцяной тканіны, якая служыць пакрывалам. Ён, стары лорд, проста вось цешыцца скупымі ласкамі сонца, цеплынёй шатландскага пледа і гэтай утульнай і такой прыстойнай цішынёй галерэі. Лынькоў. Калі ж імжыла З нізкіх хмар, — Сялянскім простым пледам Захутваў плечы качагар Батрачцы з-пад Таледа. Багун.
[Англ. plaid.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)