расклёшыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., што.

Расшырыць унізе пры кройцы.

Р. спадніцу.

|| незак. расклёшваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распяча́тацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; зак.

Адкрыцца, расклеіўшыся (пра што-н. запячатанае).

|| незак. распяча́твацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассядла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго (што).

Зняць сядло (з асядланай жывёліны).

|| незак. рассядло́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расто́к, -тка́ і -тку́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

1. -тку́, гл. рост.

2. -тка́. Тое, што і парастак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расцалава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны; зак., каго-што.

Моцна, некалькі разоў пацалаваць.

|| незак. расцало́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расчу́ць, -чу́ю, -чу́еш, -чу́е; зак., каго-што (разм.).

Выразна, дакладна пачуць.

Не ўсе яго словы можна было р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рубі́ць¹, рублю́, ру́біш, ру́біць; ру́блены; незак., што.

Падшываць край чаго-н., рабіць рубец¹ (у 3 знач.).

Р. хустку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́зчык², -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Тое, што і разец (у 1 знач.).

|| прым. рэ́зчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пляво́к, пляўка́, мн. пляўкі́, пляўко́ў, м.

Выплюнуты згустак сліны, а таксама перан.: пра што-н. надта абразлівае, грубае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пляска́ць², пляшчу́, пле́шчаш, пле́шча; пляшчы́; пляска́ны; незак., што.

Рабіць пляскатым, плюшчыць.

П. канец цвіка.

|| наз. пляска́нне, -я, н.