загна́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад загнаць.
2. у знач. прым. Змучаны, стомлены яздой, пагоняй і пад. Загнаны конь. Загнаны воўк.
3. перан.; у знач. прым. Забіты, запалоханы, прыніжаны. Бедны хлопчык быў загнаны, У бацькоў нялюбы сын. Колас. // Заняволены, прыгнечаны. Загнанае слова, ты, роднае слова. Грымні ж над радзімай зямлёй. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задо́брыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Выклікаць у каго‑н. прыхільнасць да сябе падарункамі, паслугамі і пад. Не паспеў Цімох наблізіцца да сабакі, як ён нечакана кінуўся на солтыса, хоць той хацеў задобрыць яго хлебам. Бажко. Звычка Вабейкі задобрыць чалавека, які прыехаў у калгас па справах, была вядома Паходню здаўна. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задушы́цца, ‑душуся, ‑душышся, ‑душыцца; зак.
Памерці ад недахопу паветра, ад дыму, газу і пад. — Адчыніце вокны, задушыцца можна! — папрасіў, закашляўшыся, стары. Гурскі. // Разм. Павесіцца. — Мне цяпер адно толькі: ці ў старцы ў свет пайсці, ці задушыцца. Галавач. // Падавіцца. — Вось зараз вазьму гэту яго муку і кіну яму ў паганую морду. Задушыся! Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залыга́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., каго.
Разм.
1. Накінуць вяроўку на рогі, на шыю (валу, каню), зашмаргнуўшы або завязаўшы вузлом. Вытрымаўшы з тыдзень, Ціток сам залыгаў карову, ноччу завёў у Сарокаў двор і прывязаў яе да плота. Лобан.
2. перан. Узяць пад сваю ўладу, прымусіць падпарадкоўвацца. Чалавека аблыталі, залыгалі, выкарыстаўшы яго слабасць. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зану́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Пагард.
1. Пра слабага, заняпалага, непрыгляднага чалавека, жывёліну і пад. Адна цяпер снасціна — вуда, А з вудай ты — паўрыбака: Бярэцца розная зануда. І рэдка.. [зловіш] шчупака. Колас.
2. Пра дакучлівага, шкадлівага чалавека. Пасля бліснула папяроса, і даляцела: — Вунь ён, пісака!.. Яго ўжо абязвечыў нехта... Зануда негабляваная! Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зна́чнасць, ‑і, ж.
1. Значная велічыня, вялікі намер і пад. Значнасць адлегласці. Улічыць значнасць сіл ворага.
2. Важнае значэнне; важнасць. Вялікія поспехі беларускай прозы ў 20‑я гады тлумачацца яе глыбокай жыццёвасцю і грамадскай значнасцю. Пшыркоў. [У дэкадэнтаў] цяга да вобразаў магіл, імглы, туману была ўвогуле адмаўленнем значнасці жыцця, сімвалам яго бязмэтнай марнасці. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бо́жы, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да бога. Божая воля. // Уст. Створаны богам, прыналежны богу. Конскія рэбры пачалі хадзіць пад скураю, пара павярнула з шыі гэтага божага стварэння. Чорны.
•••
Божая авечка гл. авечка.
Божая іскра гл. іскра.
Божы дар гл. дар.
Кожны божы дзень гл. дзень.
Свету божага (белага) не бачыць гл. бачыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бурката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; незак.
Разм.
1. Тое, што і буркаваць. Голуб .. нешта буркатаў галубцы. Сабаленка.
2. што і без дап. Бурчаць, мурлыкаць. Шафёр нешта буркатаў сабе пад нос. Кавалёў.
3. Грукатаць, тарахцець (пра гукі машыны ў часе работы). Блішчалі на пагорках у вёсках агні, на палях сям-там буркаталі трактары. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяздзе́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не можа мець дзяцей, бясплодны. У Эмы няма цяпер пакойчыка з асобным ходам, яна жыла ў нейкіх пенсіянераў, пры якіх быў яшчэ жанаты сын з бяздзетнаю жонкай. М. Стральцоў.
2. Які не мае сваіх дзяцей. Смяюха — гэта жанчына гадоў пад шэсцьдзесят, бяздзетная і замужам ніколі не была. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лаўчы́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак.
Знаходзіць зручны момант, каб спрытным рухам зрабіць што‑н. Нічыпар стаяў напагатове. Ён перагнуўся цераз балясіну, лаўчыўся падсунуць сачок пад рыбіну. Асіпенка. // перан. Дасягаць якой‑н. мэты пры дапамозе розных хітрыкаў; ухітрацца. Прыходзілася выкручвацца, лаўчыцца, каб расказаць усё і ў той жа час сёе-тое і змаўчаць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)