тамо́жня, -і, мн. -і, -жань і -жняў, ж.

Тое, што і мытня.

|| прым. тамо́жны, -ая, -ае.

Таможная пошліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саму́м, -у, м.

Сухі, гарачы вецер пустынь, што налятае шквалам і ўтварае пясчаныя буры.

|| прым. саму́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сапра́ўднасць, -і, ж.

1. Тое, што існуе на самай справе, у жыцці; рэальнасць.

2. Сучаснасць.

Наша сягонняшняя с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сваво́льнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Тое, што і сваволіць.

|| зак. насваво́льнічаць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. сваво́льнічанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сексуа́льны, -ая, -ае.

1. гл. секс.

2. Тое, што і пачуццёвы (у 2 знач.).

|| наз. сексуа́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сёрбнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. гл. сёрбаць.

2. Тое, што і сербануць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сігна́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак. (разм.).

Тое, што і сігналізаваць (у 1 знач.).

|| зак. прасігна́ліць, -лю, -ліш, -ліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сі́ўка-варо́нка, сі́ўкі-варо́нкі, ДМ сі́ўцы-варо́нцы, мн. сі́ўкі-варо́нкі, сі́вак-варо́нак, ж.

Тое, што і сіваваронка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скра́дваць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак., што.

Рабіць менш выразным, непрыкметным.

Касцюм скрадвае недахопы фігуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскамплектава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што.

Парушыць камплект, камплектнасць чаго-н.

|| незак. раскамплекто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.