падра́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго (што) (спец.).

Злёгку раніць (звера, птушку).

|| незак. падра́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падстрэ́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што.

Падбіць, раніць стрэлам.

П. воўка.

|| незак. падстрэ́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падушы́ць², -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны; зак., каго-што.

Апырскаць троху духамі.

П. насоўку.

|| звар. падушы́цца, -ушу́ся, -у́шышся, -у́шыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падшрубава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., што.

Зашрубаваць глыбей, тужэй.

П. гайку.

|| незак. падшрубо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спярэ́сціць¹, -рэ́шчу, -рэ́сціш, -рэ́сціць; -рэ́шчаны; зак., каго-што.

Зрабіць пярэстым.

Трэшчыны спярэсцілі сцяну.

|| незак. спярэ́шчваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

станчы́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; сто́нчаны; зак., што.

Зрабіць вельмі тонкім.

|| незак. станча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ствара́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто стварае што-н.; тварэц.

|| ж. ствара́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

субсідзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго-што (кніжн.).

Выдаць (выдаваць) субсідыю.

С. будаўніцтва тэатра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

счы́ркаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

Закрэсліць у многіх месцах; у беспарадку пакрэсліць.

С. увесь артыкул.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Тое, што і садзіцца.

2. сяда́й(це). Ужыв. як прапанова, запрашэнне сесці.