пакруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сплесціся, скруціцца. Збажына.. такая вырасла, так павілася ды пакруцілася, што камбайны не спраўляліся адны. Місько.
2. Круціцца некаторы час. Раненька прыляцеў аднекуль шпак, пакруціўся каля нашага дома, пасвістаў і палез у шпакоўню. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прабуксава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Буксуючы, папрацаваць ухаластую. Колы спачатку прабуксавалі разоў колькі, потым даволі лёгка скранулі паравоз з месца. Васілёнак.
2. Буксаваць некаторы час. На адным пад’ёме так доўга прабуксавалі, што нашых падарожнікаў захапіла ноч. Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамёрзлы і праме́рзлы, ‑ая, ‑ае.
1. Які прамёрз. Змучаныя, галодныя і прамёрзлыя так, што зуб на зуб не трапляў, перад світаннем падышлі да партызанскага атрада. Сяргейчык.
2. Які зацвярдзеў ад марозу на вялікую глыбіню. На шэрую прамёрзлую зямлю бязгучна і густа сыплецца першы снег. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпява́ючы,
1. Дзеепрысл. незак. ад прыпяваць.
2. прысл. Добра, у дастатку (са словам «жыць»). — Гэта ж во які быў, не тое што Васіль. На яфрэйтара ўжо выйшаў, ды бог не даў яму жыткі, а так бы я з ім жыла прыпяваючы, — гаварыла Вара. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пусты́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Разм.
1. Гумавая соска для груднога дзіцяці.
2. перан. Пусты, легкадумны чалавек. Родная сястра так і сказала — пустышка яна [Ліля]. Асіпенка. // Пра што‑н. пустое, бяссэнснае. Гэта быў замежны фільм. Любоўная пустышка з надуманым сюжэтам. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздзяўбці́, ‑бу, ‑беш, ‑бе; зак., што.
1. Дзеўбучы, з’есці, расцягнуць. Куры раздзяўблі кашу.
2. Дзеўбучы, пашкодзіць, разбіць на часткі. Сарокі — а можа і не яны, а так хто — раздзяўблі палатно, і сала вывалілася на траву... Сачанка. Пакуль рыбак апамятаўся, Булька [бусел] раздзёўб рыбіну на шматочкі. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разна́сцежыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.
Паэт. Расчыніць насцеж. Звычайны дзень, казённа-шэры, падцягнуты і посны — ён разнасцежыў зарана дзверы ў гімназічны пансіён. Вялюгін. Чаму ты плойме выдуманых бед Разнасцежыла сэрца так старанна? Бяда, калі пазнюся на абед, Бяда, калі прыходжу надта рана. Макаль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угне́вацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Увайсці ў вялікі гнеў; разгневацца, раззлавацца. [Міколка:] — Відаць, перабаршчыў я крыху... Угневаецца цяпер дзед не на жарт... Лынькоў. Добра, што так абышлося з табою, а та я хацеў на цябе ўжо ўгневацца, — сказаў Шафранскі і падаў мне руку на развітанне. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утрупяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Абмерці, абамлець ад страху, спалоху. [Ляснік:] — Падняў некалькі грыбоў, адагнуўся і ўтрупянеў: з-за маладой елачкі шусь на паляну мядзведзь, стаў і аблізваецца. Пальчэўскі. [Скуратовіч:] — Гавары праўду, а то зараз падніму, ды так лясну,.. што не ўстанеш. Міхалка ўтрупянеў. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ха́мства, ‑а, н.
1. Уст. зб. Хамы (у 1 знач.).
2. Разм. Грубасць, бесцырымоннасць, нахабнасць. Ад раптоўнага хамства Алесь заўсёды спачатку бянтэжыўся і нават чырванеў. Так было і тады. Брыль. [Інка:] — [Толя] бачыў маё каханне і думаў, што я ўсё сцярплю, дазволю яму ўсякае хамства. Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)