металагра́фія, -і, ж.
1. Навука, якая займаецца вывучэннем структуры і фізічных уласцівасцей металаў і сплаваў.
2. Друкаванне з гравіраваных або траўленых металічных форм з паглыбленым рысункам (спец.).
|| прым. металаграфі́чны, -ая, -ае (да 1 знач.) і металагра́фскі, -ая, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
метр¹, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Адзінка вымярэння даўжыні ў метрычнай сістэме мер, роўная ста сантыметрам.
Квадратны м.
Пакой даўжынёй тры метры.
2. Лінейка такой даўжыні з нанесенымі на ёй дзяленнямі на сантыметры.
Складны м.
|| прым. метро́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
міра́ж, -у́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Аптычная з’ява ў атмасферы, пры якой на гарызонце становяцца бачнымі адлюстраванні розных аддаленых наземных прадметаў.
М. у пустыні.
2. перан. Тое, што не адпавядае рэчаіснасці, што не можа здзейсніцца.
|| прым. міра́жны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
апо́стал, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. У хрысціянстве: вучань Хрыста, прапаведнік яго вучэння.
2. перан., чаго. Паслядоўнік і прапаведнік якой-н. ідэі (кніжн.).
3. Царкоўная новазапаветная кніга, якая змяшчае «Дзеянні» і «Пасланні апосталаў».
|| прым. апо́стальскі, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ара́п, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Цемнаскуры чалавек, негр (уст.).
2. Ашуканец, жулік (разм., уст.).
◊
Браць на арапа (разм., неадабр.) — браць ашуканствам, падманам.
|| ж. ара́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак (да 1 знач.).
|| прым. ара́пскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
а́рка, -і, ДМ а́рцы, мн. -і, а́рак, ж.
1. Дугападобнае перакрыцце праёма ў сцяне (акна, дзвярэй) або пралёта паміж дзвюма апорамі і пад.
2. Збудаванне ў выглядзе вялікіх варот такой формы як элемент дэкору.
Трыумфальная а.
|| прым. а́рачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
арке́стр, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Сукупнасць музычных інструментаў для выканання музычных твораў; калектыў музыкантаў, якія разам выконваюць твор на розных інструментах.
Духавы а.
Струнны а.
2. Месца ў тэатры перад сцэнай, дзе знаходзяцца музыканты.
|| прым. арке́стравы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
астрало́гія, -і, ж.
Дысцыпліна, заснаваная на прадказальніцкіх практыках, традыцыях і вераваннях, якія пастуліруюць уздзеянне нябесных цел на зямны свет і чалавека (на яго тэмперамент, характар, учынкі і будучыню) і магчымасць прадказання будучага паводле размяшчэння нябесных цел.
|| прым. астралагі́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
атле́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.
Сістэма спартыўных практыкаванняў, якія патрабуюць рознабаковай фізічнай падрыхтоўкі.
○
Лёгкая атлетыка — від спорту — бег, хадзьба, скачкі, кіданне кап’я, дыска і пад.
Цяжкая атлетыка — від спорту — падняцце цяжару: штангі, гіры і пад.
|| прым. атлеты́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
балко́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Пляцоўка з поручнямі, прыбудаваная знадворку да сцяны дома.
Адпачываць на балконе.
2. Сярэдні або верхні ярус у тэатры.
|| памянш. балко́нчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).
|| прым. балко́нны, -ая, -ае.
Балконныя дзверы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)