перабыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак. і незак.
1. зак. Тое, што і перабыць (у 2 знач.). Можна сказаць, усе тут [ля кузні] перабывалі за гэтыя дні. Чорны. — Шмат кніг у руках перабывала. Хто з паэтаў стаў мне бліжэй, не ведаю. Калачынскі.
2. Незак. да перабыць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Разм.
1. Тое, што і перастрэлка. Тры роты пяхотнага палка.. трапілі ў перапалку, наскочыўшы на засаду. Лынькоў.
2. перан. Крыклівая спрэчка, лаянка. Сямейная перапалка. □ Мароз з апушчанымі вачамі чакаў, пакуль скончыцца перапалка паміж Шэметам і Цмыгам. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перашму́ляцца, ‑яецца; зак.
Разм. Тое, што і перацерціся (у 1 знач.). Як толькі дзядзька Адам стаў на жардзіну і пачаў на ўсю сілу падбіваць, дык ці то таму, што перашмулялася вяроўка, ці таму, што хлопцы нядбайна прывязалі жардзіну, яна пасунулася ўніз, і Адам паляцеў на зямлю. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
планшэ́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Тое, што і планшэт (у 1, 3 знач.). — Добра, заставайся са мной, — сказаў Дулеба да Міколы і дастаў з планшэткі карту. Шчарбатаў. Планшэтку можна было раскласці, як сшытак, а потым скласці назад і зашпіліць на раменьчык. Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пну́цца, пнуся, пнешся, пнецца; пнёмся, пняцеся; незак.
Тое, што і пяцца. [Чмаруцька:] — Адкуль толькі не павезлі хлеба, колькі месяцаў згружалі, пнуліся, і — на табе — пайшло дымам, пылам. Лынькоў. Абледзянелая ручаіна.. млява пнулася выкідаць на лёд крынічную сцюдзёнасць. Чорны. Кожны пнуўся наперад, і таму карэспандэнт расставіў нас сам. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́куль, прысл. і злучнік.
Разм. Тое, што і пакуль. А покуль тут свая ахова, — За зброю — вілы ды тапор. Астрэйка. Дымную печку палілі ўночы, аж покуль яна не чырванела ад жару. Асіпенка. Не застаўся родны дом Без гаспадара, Покуль конь і я з канём — Жыхары двара. Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́хва, ‑ы, ж.
1. Уваходная частка жаночых палавых органаў.
2. Ніжняя частка ліста, якая ў выглядзе трубкі ахоплівае сцябло ў некаторых раслін.
3. Тое, што і ножны 1. [Тапурыя] выняў з похвы і заткнуў за пояс нож. Самуйлёнак. [Мікола] выцягнуў з похвы фінку, адкрыў бляшанку кансерваў, адрэзаў хлеба. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́шапак, ‑пку, м.
Разм.
1. Тое, што і шэпт. Ціхі пошапак і пошум стаялі да таго часу, пакуль за чырвоным сталом не паявіўся дырэктар. Сабаленка. Палкоўнік пераходзіць на зусім ціхі пошапак. Кавалёў.
2. у знач. прысл. по́шапкам. Разм. Шэптам. Мы гаварылі, як змову вялі, пошапкам. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праго́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прагону (у 1 знач.). Іржэўнік падрыхтаванай учора прагоннай паласы быў яшчэ росны. Паслядовіч.
2. Які мае адносіны да прагону, прагонаў (у 4 знач.). Прагонныя грошы. Прагонная плата. // у знач. наз. праго́нныя, ‑ых. Тое, што і прагон (у 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праду́ха, ‑і, ДМ ‑дусе, ж.
Разм.
1. Адтуліна для выхаду паветра, дыму, пары. — Вось і ўюны таксама шукаюць прадуху, каб падыхаць, значыцца... Ляўданскі.
2. перан. Тое, што дае выхад якім‑н. пачуццям, імкненням і пад. [Харытон:] — А цяпер вось у Булыгавым кутку асеў, а прадухі няма. Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)