чамада́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дарожная сумка прамавугольнай формы з адкідным векам і ручкай для перавозкі рэчаў.

|| памянш. чамада́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. чамада́нны, -ая, -ае.

Чамаданны настрой (разм., жарт.) — паходны настрой перад ад’ездам куды-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штабс-капіта́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

У царскай арміі Расіі: афіцэрскі чын у пяхоце, артылерыі і інжынерных войсках, рангам вышэйшы за паручніка і ніжэйшы за капітана, а таксама асоба, якая мае гэты чын.

|| прым. штабс-капіта́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эквілібры́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Жанр цыркавога мастацтва — жангліраванне, акрабатычныя практыкаванні, якія выяўляюць здольнасць артыста трымаць раўнавагу пры няўстойлівым становішчы цела.

Э. на канаце.

2. перан. Надзвычайная спрытнасць, выкрутлівасць.

Разумовая э.

Паэтычная э.

|| прым. эквілібрысты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ярмо́, -а́, мн. я́рмы і (з ліч. 2, 3, 4) ярмы́, я́рмаў, н.

1. Драўляны хамут для рабочай буйной рагатай жывёлы.

2. адз., перан. Няволя, прыгнёт, уціск (высок.).

Вызваліцца ад каланіяльнага ярма.

|| прым. ярэ́мны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пузы́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Напоўнены паветрам празрысты шарык у вадкасці, вадкай масе.

П. у шкле (ужо застылы). Пузыры ў цесце.

2. Балючае ўздуцце скуры; пухір.

П. ад апёку.

3. Перапончаты полы орган у целе чалавека, жывёлы, які змяшчае ў сабе якую-н. вадкасць.

Мачавы п.

Жоўцевы п.

4. Гумавы мяшок, напоўнены паветрам або вадой, які ўжыв. для розных мэт (разм.).

Вучыцца плаваць з пузырамі.

|| памянш. пузыро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м. (да 1 і 2 знач.); прым. пузырко́вы, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

|| прым. пузы́рны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брод, -у, М -дзе, мн. брады́, -о́ў, м.

1. Неглыбокае месца на ўсю шырыню ракі, возера, зручнае для пераходу, пераезду.

Пераправіцца бродам.

2. След, пракладзены на сенажаці, у полі, каб размежаваць участкі.

Правёў б. да самай ракі.

|| прым. бро́давы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бу́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Невялікая, звычайна драўляная пабудова для чыгуначнага вартаўніка, паставога і інш.

2. Збітае з дошак жыллё для сабакі.

|| памянш. бу́дачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. бу́дачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

буза́¹, -ы́, ж.

1. Рэшткі вадкасці разам з асадкам; падонкі.

На дне бочкі засталася адна б.

2. Пітво з проса, грэчкі, ячменю, распаўсюджанае ў Крыме і на Каўказе.

3. Адклады на дне вадаёмаў.

Дзеці плюхаюцца ў бузе.

|| прым. бузяны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

буксі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Судна, якое буксіруе іншыя судны, плыты.

2. Канат або стальны трос для буксіроўкі.

Цягнуць на буксіры.

Браць на буксір каго (разм.) — памагаць каму-н., хто адстае ў выкананні чаго-н.

|| прым. буксі́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бунта́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Удзельнік бунту¹.

2. перан. Неспакойны чалавек, які пратэстуе супраць чаго-н., заклікае да рашучых дзеянняў, да перавароту ў чым-н.

|| ж. бунта́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. бунта́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)