кісля́ціна, -ы, ж. (разм.).

1. Што-н. вельмі кіслае.

Не сліва, а к.

2. перан. Вялы, нудны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́шык, -а, мн. -і, м.

Тое, што і кош (у 1 знач.); невялікі кош.

|| прым. ко́шыкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

красу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Тое, што і прыгажун.

|| памянш. красу́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

куро́дыміць, -млю, -міш, -міць; незак.

Спальваючы што-н., напускаць куродыму.

Начнічок к.

|| зак. закуро́дыміць, -млю, -міш, -міць; -млены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лакіро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. гл. лакіраваць.

2. Слой лаку, якім пакрыта што-н.

Прыгожая л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жывёліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

Тое, што і жывёла (у 1 знач.), адна асобная жывёла.

Пазваночная ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жы́жа, -ы, ж.

1. Тое, што і жыжка (у 1 знач.).

2. У дзіцячай лексіцы: агонь.

Ж. кусь!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забабо́ны, -аў.

Вера ў таямнічыя сілы, у тое, што некаторыя з’явы і падзеі з’яўляюцца праяўленнем звышнатуральных сіл; прымхі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., каго (што).

Весяліць, пацяшаць чым-н. цікавым, забаўным.

З. дзяцей цацкамі.

З. публіку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закаса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Загнуўшы, падняць вышэй, падкасаць.

З. штаны.

|| незак. зака́сваць, -аю, -аеш, -ае.