камісарыя́т, -а, М -рыя́це, мн. -ы, -аў, м.

Назва некаторых дзяржаўных і адміністрацыйных устаноў, на чале якіх стаіць камісар.

Народны к.

Ваенны к.

|| прым. камісарыя́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́рцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Пэўная доля, колькасць чаго-н. (пераважна пра ежу).

2. Ежа, разлічаная на аднаго едака ў сталовай ці рэстаране.

П. мачанкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

проціпаказа́нне, -я, мн. -і, -яў, н. (спец.).

1. Паказанне, якое пярэчыць паказанню другога.

2. Прымета, якая паказвае на шкоднасць прымянення якога-н. лякарства, лячэння.

Проціпаказанні супраць антыбіётыкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпо́мніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак.

1. Прыйсці на памяць.

Прыпомніўся мудры выраз.

2. каму. Не забыцца, не даравацца.

Гэта ўсё табе прыпомніцца!

|| незак. прыпаміна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыстру́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -ру́нь; -нены; зак., каго-што (разм.).

Уздзейнічаць на каго-н. строгімі мерамі, зрабіць каму-н. вымову.

П. распусніка.

|| незак. прыстру́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пусто́шыць, -шу, -шыш, -шыць; незак.

1. што. Рабіць пустым, бязлюдным, руйнаваць.

Вайна пустошыла ўсё на зямлі.

2. перан., каго-што. Пазбаўляць маральных сіл, душэўнага багацця.

П. душу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разжа́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.

1. Паддацца пачуццю жалю, жаласці.

Р. ад кранальнага апавядання.

2. Пачаць занадта жаліцца.

Разжаліўся на свой лёс.

|| незак. разжа́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разнамо́ўны, -ая, -ае.

1. Які складаецца з людзей, якія гавораць на розных мовах.

Разнамоўнае насельніцтва.

2. Які змяшчае словы розных моў.

Р. слоўнік.

|| наз. разнамо́ўе, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разя́віцца, разя́ўлюся, разя́вішся, разя́віцца; зак. (разм.).

1. Шырока раскрыцца (пра рот, пашчу).

2. перан. Уставіцца вачыма, позіркам.

Чаго ты разявіўся на мяне?

|| наз. разяўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разя́віць, разя́ўлю, разя́віш, разя́віць; разя́ўлены; зак., што (разм.).

Шырока раскрыць (рот, пашчу).

◊

Разявіць горла (разм., груб.) — моцна, на ўсю сілу загаварыць, закрычаць.

|| незак. разяўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)