каха́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм.

1. Любая, каханая (у 2 знач.). Мне не забыцца ранку Прыгожаю вясной, — Хадзілі мы з каханкай Дарожкай залатой. Броўка.

2. Тое, што і палюбоўніца. Міхась пакутаваў, не маючы досыць рашучасці .. парваць з .. выпадковай каханкай. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаке́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм.

1. Тое, што і жакет. Жакетка, відаць, грэла кепска, Ганна мерзла, але не прызнавалася. Мележ.

2. Уст. Верхняе кароткае мужчынскае адзенне; пінжак. Ён цясней зашпіліўся ў сваёй суконнай жакетцы і лёг на лаўку. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навазі́цца, ‑важуся, ‑возішся, ‑возіцца; зак.

Разм.

1. Тое, што і навазіць (у 1 знач.). [Насця:] — Прасіла ж цябе прывезці смалякоў. У людзей дрывотні завалены карчамі, а ў нас ні трэскі.. [Цімох:] — Хіба табе навозішся?.. Цягаеш, цягаеш, і ўсё як у прорву... Навуменка.

2. Уволю наездзіцца, накатацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нажыўны́, ‑ая, ‑ое.

Такі, які можна нажыць, набыць. [Аляксандра] добра ведала лес у абсягу дзесяці-дваццаці вёрст. І яшчэ ў яе было чуццё на грыбы.. Але і тое, і другое — дар, як кажуць, нажыўны. Навуменка. [Сцяпан:] — Да ведаў яшчэ трэба вопыт.. — А вопыт — справа нажыўная. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўкру́га, прысл. і прыназ.

Разм. Тое, што і наўкруг. Здавалася, што можа на дваццаць вёрст наўкруга цяпер не было і жывой душы. Лобан. [Вартавы] абышоў наўкруга астравок, пільна ўслухоўваўся ў кожны гук, у кожны трэск лясной галінкі. Лынькоў. Наўкруга стала чалавек пяць вяло ажыўленую гутарку. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́йчы, нейчага, нейчаму, нейчы (нейчага), нейчым, аб нейчым, м.; нейчая, нейчай, нейчую, ж.; нейчае, нейчага, нейчае, нейчым, аб нейчым, н.; мн. нейчыя, займ. неазначальны.

Тое, што і нечы. Гарэў завод, падпалены нейчай рукой. Лынькоў. Дзесьці ў прасторах празвінелі божы. Дацвілі пялёсткі нейчае тугі... Трус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

о́ргія, ‑і, ж.

1. У старажытных народаў — рэлігійныя абрады, звязаныя з культам багоў віна і вінаробства (Дыяніса і Арфея — у Грэцыі, Вакха — у Рыме).

2. перан. Разгульнае, разбэшчанае баляванне. П’янкі, оргіі нібы знарок выдуманы, каб глушыць, таптаць тое прыгожае, што ёсць у душы. Навуменка.

[Грэч. órgia — тайныя абрады.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабачэ́нне, ‑я, н.

1. У выразе: да пабачэння — словы, якія гаворацца пры развітанні. — Да пабачэння, — сказала Святлана Мікалаеўна і хуценька выйшла з класа. Шахавец.

2. Разм. Тое, што і спатканне. Страшная думка раптам працяла .. [Васілю] галаву: ці не хадзіла .. [Аўгіня] на пабачэнне з Мартынам Рылем? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабе́л, ‑у, м.

Тое, што і пабелка. Не надта гожа выглядалі Крывыя сцены пад павел, І петрушоўцы жартавалі, На вапну гледзячы, на мел. І тут жа сказ адкроіў мудры На гэты конт Лямех Аўген: «Прыстаў пабел да гнілых сцен, Як да старой бабулі пудра». Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павіта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Звярнуцца да каго‑, чаго‑н. з прывітаннем. Карней .. павітаў Дзяніса «добрым днём» і прапанаваў распрануцца. Гроднеў.

2. Тое, што і павіншаваць. Прыляцеў і закружыўся Ён над хатаю маёй. Гучным бульканнем заліўся, Павітаў мяне з вясной. Кляўко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)