друкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што і без дап.
1. Адціскаць, выбіваць якія‑н. знакі (літары, лічбы, чарцяжы, малюнкі і пад.) на паперы з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў. // Выпускаць такім спосабам у свет; выдаваць. Друкаваць збор твораў Янкі Купалы. // Змяшчаць у друку. [Нічыпар:] Моцна вучоны чалавек. Кніжкі друкуе свае, студэнтам лекцыі чытае. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дрынду́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Разм. Цацка, забаўка. [Янкі], прадаўшы індзейцам розныя падробленыя пад пацеркі дрындушкі, вярнулі свае .. долары адразу ж назад. Кавалёў.
2. Абл. Прыпеўка. Кірмашнікі гулялі... Толькі час ад часу з расчыненых акон хаты несліся па вёсцы гукі звонкага рогату або вясёлай песні-дрындушкі. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́ня, ‑і, м.
1. Драпежная птушка сямейства ястрабіных, дакучлівы манатонны крык якой нагадвае слова «піць»; сарыч, канюк. Прытаіцца да моху русалка, лясун, Каня вечнага «піць» не заводзіць. Пад звон-песню жывучых гусляравых струн Для ўсіх папараць-кветка ўзыходзіць. Купала.
2. Абл. Кнігаўка. Пералётам да балот далі аб сабе знаць кані. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дырыжы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. чым і без дап. Кіраваць аркестрам, хорам і пад. пры выкананні імі музычных твораў. Дырыжыраваць ансамблем. Перастаць дырыжыраваць. // што. Кіраваць выкананнем музычнага твора. Дырыжыраваць оперу.
2. перан. Узмахваць перыядычна рукамі ў такт каму‑н. Напяваючы куплеты, чалавек у фесцы сам сабе і дырыжыраваў. В. Вольскі.
[Ад фр. dirigir.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ёрш 1, ярша, м.
1. Дробная прэснаводная касцістая рыба сямейства акунёвых з калючымі плаўнікамі. Адны дурныя пячкурыкі ды дробныя калючыя яршы чапляюцца на кручок. Якімовіч.
2. Шчотка для мыцця бутэлек, чысткі лямпавага шкла, частак механізмаў і пад.
ёрш 2, ярша, м.
Разм. Сумесь гарэлкі з півам, якая хутка і моцна ап’яняе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жылы́, ‑ая, ‑ое.
1. Прызначаны для пражывання каго‑н., адведзены пад жыллё (у 2 знач.). Будаўніцтва жылых дамоў. □ — Жылы гарадок расце, маці, з кожным днём, — гаварыў цяпер Раман Дзянісавіч. Хадкевіч. // У якім жывуць людзі; населены. Кох з Вейсам кінуліся ў жылы будынак. Лынькоў.
2. Характэрны для жылля, уласцівы жыллю. Жылы выгляд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мяльчэ́ць, ‑эе; незак.
Тое, што і мялець. Нам чамусьці шкада стала гэтага балотца: няхай бы яно тут усё лета блішч[а]ла пад сонцам! Праўда, карысці ад яго аніякай, бо яно мяльчэе і высыхае якраз тады, калі прыходзіць пара купацца, і мы бегаем за блізкі свет на рэчку, аж у другі калгас. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насе́льніцтва, ‑а, ж.
Сукупнасць жыхароў на ўсёй Зямлі, на кантыненце, у краіне, горадзе і пад. Насельніцтва Беларусі. Шчыльнасць насельніцтва. Гарадское насельніцтва. // Разм. Людзі, якія жывуць у адным якім‑н. месцы. Насельніцтва двара пана Тарбецкага было вельмі разнастайнае. Колас. // перан. Пра жывёл, птушак, рыб, якія жывуць у адным месцы. Насельніцтва лесу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неўвяда́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, які не вяне, які застаецца свежым. Мы сагрэем планету Сваімі рукамі, Каб наступнікам нашым Паднесці, як дар, Не зямлю, што хавае за пазухай камень, — У неўвядальную зелень апрануты шар! Макаль.
2. перан. Які з цягам часу не траціць свайго значэння, сілы і пад. Неўвядальная слава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыстаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
1. Выставіць што‑н. устаўленае ў многіх месцах, усюды. Павыстаўляць падвойныя рамы з вокнаў.
2. Падаўшы ўперад, высунуць, паставіць для агляду, карыстання і пад. усё, многае. Павыстаўляць рукі. Павыстаўляць экспанаты.
3. перан. Выгнаць, прагнаць адкуль‑н. усіх, многіх. Павыстаўляць няпрошаных гасцей за дзверы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)