тэле...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая: 1) азначае дзеючы на далёкую адлегласць, напрыклад: тэлебачанне, тэлеграф; 2) адпавядае па значэнню слову «тэлевізійны», напрыклад: тэлеэкран, тэлефільм.

[Грэч. tēle — далёка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уся... (гл. усе...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая ўжываецца замест «усе...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: усявышні, усямерны, усяночны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шырака... (гл. шырока...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «шырока...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напрыклад: шыракакрылы, шыракаплечы, шыраканосы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вышэй...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая мае знач.:

1) раней (пра сказанае, напісанае), напр.: вышэйназваны, вышэйнапісаны;

2) размешчаны ў напрамку ўверх ад чаго-н., напр.: вышэйразмешчаны, вышэйляжачы;

3) галоўны, кіруючы, напр., вышэйстаячы (пра арганізацыі, інстанцыі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кіна...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да кінематаграфіі, да кіно, напр.: кінааператар, кінаглядач, кіназала, кіназдымка, кіназорка, кінакадр, кінакамедыя, кінакамера, кінамастацтва, кінапанарама, кінаплёнка, кінапрамысловасць, кінарэжысёр, кінасетка, кінасцэнарый, кінасюжэт, кінафестываль, кінахроніка, кіначасопіс, кінаэкран.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прэс-...² Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да прэса, напр.: прэс-бювар, прэс-астатак, прэс-ліццё, прэс-форма, прэс-эфект;

2) спрасаваны, напр.: прэс-бетон, прэс-выраб, прэс-маса, прэс-метал.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мамры́ць ’есці, жэрці’ (КЭС, лаг.). Складанае слова, першая частка якога гукапераймальная: гук [м] перадае змыканне губ (параўн. усх.-маг. му́мляць ’жаваць, есці’), другая — з літ. rýti ’жэрці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мота...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: 1) маторны, напрыклад: мотапіла, мотадрызіна; 2) матарызаваны, напрыклад: мотабатальён, мотадывізія; 3) матацыклетны, напрыклад: мотагурток, мотагонкі.

[Ад лац. motor — які прыводзяць у рух.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

авія...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае: 1) слову «авіяцыйны», напрыклад: авіябомба, авіязлучэнне, авіямеханік, авіяспецыяліст, авіяпрыборы, авіяпарк, авіяпрамысловасць; 2) слову «паветраны», напрыклад: авіядэсант, авіясувязь, авіятранспарт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыё...

Першая састаўная частка складаных слоў, што мае значэнне: які мае адносіны да радыё (у 1 знач.), звязаны з ім, напрыклад: радыёапаратура, радыёдэталь, радыёклуб, радыёкаментарый, радыётавары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)