касмапалі́т, ‑а, М ‑ліце, м.
1. Прыхільнік касмапалітызму; чалавек, які лічыць, што ён не належыць ні да якой нацыянальнасці.
2. Расліна або жывёліна, якая распаўсюджваецца па ўсім свеце.
[Ад грэч. kosmopolítēs — грамадзянін свету.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэпане́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Тое, што і дэпазітар.
2. Асоба, якой належыць грашовая сума, не выплачаная прадпрыемствам або ўстановай па якой‑н. прычыне ва ўстаноўлены тэрмін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паадне́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Аднеквацца, адмаўляцца на працягу нейкага часу. Алёшка добра прагаладаўся, але, як і належыць госцю, спачатку пааднекваўся, а потым прысеў да стала. Кухараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыхаджа́нін, ‑а; мн. ‑джане, ‑джан; м.
Веруючы, які належыць да якога‑н. царкоўнага прыходу. [Ксёндз] гаварыў па-польску, устаўляючы і беларускія словы, мусіць, каб прыхаджане лепш зразумелі яго. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́таў, ‑ава.
Разм. Які мае адносіны да таты, які належыць тату. Татава шапка. □ Не вярнуўся да дому і татаў брат, дзядзька Пятрусь. Брыль. Татава хата ўсім багата. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удо́він, ‑а.
Які належыць удаве, уласцівы ёй. Удовін сын. Удовіна гаспадарка. □ [Матруна] была дужаю кабетай, якая яшчэ не адчувала цяжару гадоў, але затое паспытала ўжо смаку ўдовінай долі. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
украі́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Украіны, украінцаў, які належыць ім. Украінская мова. Украінскі звычай. // Уласцівы ўкраінцам; такі, як ва ўкраінцаў. Украінская вышыўка. Украінская кашуля. Украінскі боршч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фе́рмерскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фермера; належыць фермеру. Фермерскія плантацыі.
2. Які з’яўляецца фермай 1 (у 2 знач.); характарызуецца наяўнасцю, пераважаннем ферм. Фермерскі тып гаспадаркі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́хскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да шаха 1, належыць яму. Шахскае багацце. Шахскі трон.
2. Звязаны з палітычным рэжымам манархіі на чале з шахам. Шахскі рэжым.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпако́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шпака, належыць яму. І ад гэтай развітальнай шпаковай песні, ад гэтага добрага восеньскага дня на Барашкіна новай хваляй абрынула гаркота. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)