па́сечны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пасекі. Цяпер Міхалка ўсё гэта добра і сам ведае — і не толькі з дзедавых расказаў, а і з «Батанікі», і з тых кніжак, якія роўнымі радкамі стаяць на этажэрцы ў дзедавай пасечнай хатцы. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́ктык, ‑а, м.
1. Той, хто добра вывучыў сваю справу на практыцы. Цяпер прыйшлі ў калгас людзі з адукацыяй, практыкі, спецыялісты. Сергіевіч.
2. Практычны, дзелавы чалавек. У нас усе Ладымера Стальмаховіча любяць і шануюць. Ён практык, увішны ў рабоце. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пракуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак., што.
1. Напоўніць, насыціць тытунёвым дымам; пракуродыміць. Людзі паспелі ўжо добра пракурыць канцылярыю, уклаўшы ў попельніцу каля дзесяці акуркаў. Гартны.
2. Зрасходаваць на курэнне. Пракурыць грошы.
3. і без дап. Курыць некаторы час. Пракурыць увесь вечар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кле́іцца, клеіцца; незак.
1. Разм. Станавіцца ліпкім, клейкім. Пальцы клеяцца ад смалы.
2. Паддавацца склейванню, клейцы. Папера добра клеіцца.
3. перан. (звычайна з адмоўем). Разм. Атрымлівацца, ладзіцца. Справа не клеіцца. □ Размова паміж дзяўчатамі не клеілася. Карпюк.
4. Зал. да клеіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лёгка,
1. Прысл. да лёгкі (у 1–5 знач.).
2. безас. у знач. вык. Пра спакойны, ціхамірны стан чалавека. Мне стала лёгка-лёгка. Бядуля. // Весела, радасна, добра. З бацькам заўсёды было лёгка, бесклапотна і весела. Чарнышэвіч.
•••
Лёгка сказаць гл. сказаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зарысо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зарысоўваць — зарысаваць.
2. Р мн. ‑совак. Малюнак з натуры; замалёўка, эскіз. Гэта была вельмі недакладная зарысоўка, і калі добра і доўга прыглядацца да яе, то тады рысунак праступаў выразней. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выда́тна,
1. прысл. Вельмі добра; цудоўна. Выдатна здаць экзамен. Выдатна валодаць замежнай мовай.
2. у знач. наз. выда́тна, нескл., н. Адзнака, якая абазначае вышэйшую ацэнку чаго‑н. (ведаў, паводзін і інш.). [Пятрусь:] — Цяпер можна мяне вітаць — школу скончыў на «выдатна». Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́лаяць, ‑даю, ‑лаеш, ‑лае; зак., каго-што.
Абазваць брыдкімі, зняважлівымі словамі; аблаяць; насварыцца. Вылаяць апошнімі словамі. □ Пракоп нічога не адказваў: натура ў яго гэтакая, што любіць ён, каб усё добра і ціха было, вылаяць чалавека ў вочы не можа. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свары́ць, свару, сварыш, сварыць; незак., каго.
Выклікаць сварку, спрэчку каго‑н. з кім‑н. Бацькі кажуць ёй [дачцэ]: — Ну, цяпер ты з мужыком будзеш добра жыць. — Чаму? — пытаецца дачка. — Бо мы выгналі чорта з вашай хаты. Гэта ён, пракляты, сварыў вас! Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
углыбіню́, прысл.
Тое, што і углыб (у 1 знач.). — Лётаеш, і ўсюды ты [Лёнька] навічок, добра яшчэ, што не падсобным бяруць, а па чацвёртаму разраду. Як гэта Ніскевіч казаў — адзін слізгае па паверхні, а другі расце ў глыбіню, — адчытвала хлопца Надзейка. Сапрыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)