сяду́ра, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Абл. Нерухавы, пасіўны чалавек; маруда. Гэтае мясцовае слова «сядура», распаўсюджанае сярод насельніцтва Калінаўшчыны, Злобіч нярэдка ўжываў, калі гаварыў пра якога-небудзь чалавека-маруду. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
туро́к, ‑рка́, м.
Абл. Туркаўка. Калі ўвесь астатні хор пеўчых замаўкаў, [салавей] смялеў, але толькі да той хвіліны, пакуль яго не перабіваў турок, з асалодай буркуючы на леташнім гняздзе. Карамазаў. Дзесьці залівалася баязліва жаўна, ды ў вербалозах цяжка стагнаў турок. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фае́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Абл. Канфорка (у 2 знач.). Я.. з жахам хадзіў з бацькам, які быў майстрам па абпальванню цэглы, па гарачай гофманскай печы, у чэраве якой, калі адчынялі фаерку, бушавала пякельнае полымя. Звонак.
[Ням. Feuer — агонь.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ца́пстрыкі, ‑аў; адз. няма.
Абл. Дробныя рэчы дамашняга скарбу. Апроч таго, тут абжыліся, На ногі трохі падняліся; Яшчэ б гадочак пажыць ціха, Але найгоршае тут ліха — Збірай зноў цапстрыкі, трасіся Па каранях з дабром, з сям’ёю, У саму бездараж вясною. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́сачка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑чцы, Т ‑ай (‑аю); Р мн. ‑чак; ж.
Абл. Ласкавы зварот да каго‑н. Шэпчуць нечыя вусны: — Як цябе я люблю, мая ясачка. Зарыцкі. — Куды ж ты, мая ясачка, пойдзеш? Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
-ко́лечы, часціца.
Абл. Ужываецца ў спалучэнні з пытальна-адноснымі займеннікамі і займеннікавымі прыслоўямі і надае ім значэнне неазначальнасці, напрыклад: хто-колечы, што-колечы, дзе-колечы, як-колечы. — Кажу табе, Рыгор, нічога.. Я як-колечы, а ты.. а табе будзе месца... Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гра́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
1. Тое, што і града (у 1 знач.). Зелянелі густыя градкі морквы. Якімовіч.
2. Абл. Верхняя жэрдка ў калёсах, бакавая або папярочная. Забуцька, звесіўшы ногі, сагнуўшыся, ледзь трымаўся на самай градцы калёс. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гу́ля, ‑і і гу́ла, ‑ы, ж.
Абл. Гуз, жаўлак. — Ты чаму гэта не сказаў, што пчала ўджаліла цябе ў лоб? Я адразу знайшоў бы дзьмухавец і яго сокам памагаў бы ранку. Нічога б не было, а то, бач, якая гуля вырасла! Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аблу́дны, ‑ая, ‑ае.
Абл.
1. Які далёка зайшоў у сваіх памылках, збіўся з правільнай жыццёвай дарогі.
2. Ілжывы, няправільны, памылковы. Аблудны шлях. □ Ён [Богут] выступае ў добрай ролі, Каб перавыхаваць народ Ды навучыць яго парадку, з дарог аблудных скіраваць... Колас.
•••
Аблудная авечка гл. авечка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кля́мар, ‑а, м.
1. звычайна мн. (кля́мары, ‑аў). Драўляныя пласціны, якія ставяцца з абодвух бакоў сцяны і сцягваюцца жалезнымі прутамі для яе выраўноўвання і мацавання. Узяць сцяну ў клямары.
2. Абл. Спражка на рэмені, папрузе. [Арцыховіч] падперазаўся новай папругай з блішчастым клямарам. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)