кхме́ры, -аў, адз. кхмер, -а, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Камбоджы.

|| ж. кхме́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. кхме́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

латру́га, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ру́зе, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ру́г (разм.).

1. Гультай, цяльпук, абібок.

2. П’яніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́ты, лат і -аў.

Металічныя даспехі, браня, якія ў старажытнасці засцерагалі ад халоднай, а ў Сярэднія вякі і ад агнястрэльнай зброі.

|| прым. ла́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

латышы́, -о́ў, адз. латы́ш, -а́, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Латвіі.

|| ж. латы́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак.

|| прым. латы́шскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лезгі́ны, -аў, адз. -гі́н, -а, м.

Народ, які складае частку насельніцтва Дагестана.

|| ж. лезгі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. лезгі́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліва́нцы, -аў, адз. ліва́нец, -нца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Лівана.

|| ж. ліва́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. ліва́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́га², -і, ДМ лізе, мн. -і, ліг, ж.

Музычны знак у выглядзе дугі над нотамі, які паказвае, што іх трэба выконваць звязна, без перапынку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лісто́ўка, -і, ДМ -то́ўцы, мн. -і, -то́вак, ж.

Друкаваны або рукапісны лісток з тэкстам (выявай) звычайна злабадзённага агітацыйна-палітычнага або інфармацыйнага зместу.

Л. паўстанцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

літо́ўцы, -аў, адз. -то́вец, -то́ўца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Літвы.

|| ж. літо́ўка, -і, ДМ -то́ўцы, мн. -і, -то́вак.

|| прым. літо́ўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́таць, -і, ж.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства казяльцовых з жоўтымі кветкамі, якая расце на балотах, берагах сажалак і інш.

Л. расцвіла.

|| прым. ло́тацевы, -ая, -ае.