меты́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Нашчадак ад шлюбу людзей розных рас¹.

|| ж. меты́ска, -і, ДМ -ты́сцы, мн. -і, -сак.

|| прым. меты́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мядзя́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Неядавітая змяя сямейства вужоў бурага або шэра-бурага колеру.

2. Зялёная фарба, прыгатаваная акісленнем медзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мяцёлка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. гл. мятла.

2. Суквецце некаторых раслін, якое нагадвае па форме мятлу.

|| прым. мяцёлачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыла́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (уст.) Шырокая мужчынская адзежына ў выглядзе накідкі, плашча з палярынай (насілі ў 19 — пачатку 20 ст.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крэве́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Невялікі ядомы марскі рак; мяса гэтага рака.

Салат з крэветак.

|| прым. крэве́тачны, -ая, -ае.

Крэветачнае масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крэ́кер, -у, м.

Разнавіднасць сухога пячэння, якое гатуецца з пшанічнай мукі і тлушчу, на дражджах і доўга захоўвае свае харчовыя якасці.

|| прым. крэ́керны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кубі́нцы, -аў, адз. кубінец, -нца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Кубы.

|| ж. кубі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. кубі́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кука́рда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, кука́рд і -аў, ж.

Знак устаноўленага ўзору на форменнай фуражцы.

|| прым. кука́рдны, -ая, -ае і кука́рдавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кумы́кі, -аў, адз. -мы́к, -а, м.

Народнасць, якая складае частку насельніцтва Дагестана.

|| ж. кумы́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. кумы́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

курсі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

Рабіць рэгулярныя паездкі, рэйсы па пэўным маршруце (пра самалёт, цягнік, аўтобус і пад.).

Паміж горадам і вёскай курсіруе аўтобус.