цэзу́ра, -ы, ж. (спец.).

1. У вершаскладанні: паўза, якая падзяляе радок на часткі.

Вялікая ц.

Малая ц.

2. Кароткая паўза ў музычнай мелодыі паміж дзвюма фразамі або завершанымі раздзеламі.

Ладавая ц.

|| прым. цэзу́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шост, шаста́, М шасце́, мн. шасты́, -о́ў, м.

Доўгая тонкая палка ці жэрдка.

Скачок з шастом (у спорце).

|| памянш. шасто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

|| прым. шаставы́, -а́я, -о́е (спец.).

Шаставая лінія сувязі (на шастах).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шпень, шпяня́, мн. шпяні́, шпянёў, м.

Стрыжань падоўжанай цыліндрычнай ці чатырохграннай формы на паверхні дэталі, які ўваходзіць у паглыбленне другой дэталі для замацавання (спец.); завостраны стрыжань наогул для насаджвання чаго-н.

|| прым. шпянёвы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шумавы́, -а́я, -о́е (спец.).

1. гл. шум¹.

2. Які ўтварае гучныя рознахарактарныя гукі.

Шумавыя музычныя інструменты (трашчоткі, лыжкі, талеркі, званочкі, кастаньеты і пад.). Ш. аркестр (які складаецца з ударных і шумавых інструментаў). Шумавое афармленне радыёперадачы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шы́йка, -і, ДМ шы́йцы, мн. -і, -шы́ек, ж.

1. гл. шыя.

2. Вузкая частка чаго-н.

Ш. пазванка.

Ш. касы.

Ш. збана.

3. У рачных ракаў: хваставая частка цела.

|| прым. шы́ечны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шы́ла, -а, мн. -ы, -аў, н.

Інструмент для праколвання адтулін у выглядзе завостранага стрыжня з дзяржаннем.

Ш. ў мяшку не схаваеш (прыказка).

|| памянш. шы́льца, -а, мн. -ы, -аў, н. (разм.).

|| прым. шы́льны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шы́хта, -ы, ДМ -хце, шыхт, ж. (спец.).

Сумесь матэрыялаў (руда, флюсы, кокс, вугаль і інш.), узятых у пэўнай прапорцыі, якую загружаюць у плавільныя печы для перапрацоўкі.

Закласці шыхту спецыяльнай сталі.

|| прым. шы́хтавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насці́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які будуецца як насціл. Насцільная дарога.

2. Спец. Які рухаецца амаль паралельна паверхні зямлі на невялікай вышыні (пра палёт куль, снарадаў і пад.). Насцільны агонь.

3. Спец. Які ідзе амаль па прамой лініі, плаўны. Насцільны скачок.

4. Абл. Які падае шчыльна (пра дождж). Росна. Золка. Пад ранак Выпаў дожджык насцільны. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разно́с, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. разносіць — разнесці (у 1–6 знач.).

2. Разм. Строгая вымова, рэзкая крытыка. Пасля хору хвалебных рэцэнзій раптам узнялася хваля крытыкі і разносаў. «Маладосць».

3. Спец. Перавышэнне дазволенай разлікам колькасці абаротаў вярчальных частак машыны, якое вядзе да разбурэння гэтых частак. Прадухіленне разносу.

4. Спец. Шырокая і неглыбокая горная вырабатка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчыт, -а́, М -ыце́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Прадмет старажытнай ручной зброі ў выглядзе круглаватай прамавугольнай плоскасці (з дрэва, металу і пад.) для засцярогі ад удараў, стрэл.

Абараняцца шчытом.

Каваны ш.

2. Агароджа, прыстасаванне ў выглядзе металічных пліт, збітых дошак і пад.

Ш. артылерыйскай гарматы.

Супрацьснежныя шчыты.

3. Франтон двухскатнага даху.

4. Вялікая мішэнь для артылерыйскай стральбы на моры (спец.).

5. Дошка, на якой змяшчаюцца прадметы для паказу, агляду.

Шчыты з дыяграмамі.

Ш. для насценгазеты.

6. Дошка, на якой зманціраваны вымяральныя і кантрольныя электрапрыборы.

Ш. кіравання.

Размеркавальны ш.

7. Верхняя рухомая частка пласціны для рэгулявання ўзроўню вады (спец.).

8. У будаўніцтве зборных канструкцый: гатовая частка сцяны, перакрыцця, загароды і пад.

9. Устройства для праходкі тунэля (спец.).

Праходка шчытом.

10. Прыстасаванне, на якім умацавана карзіна для гульні ў баскетбол (спец.).

Падняць на шчыт каго-н. — узвысіць, расхваліць (высок.).

Са шчытом або на шчыце (вяртацца, прыходзіць і пад.) — з перамогай, з поспехам або пераможаным.

|| памянш. шчыто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м. (да 2—6 знач.).

|| прым. шчытавы́, -а́я, -о́е (да 2—10 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)