гу́сеніца, ‑ы, ж.

Шырокі металічны ланцуг, які надзяваецца на колы цяжкіх машын для лепшай праходнасці. Гусеніцы танка. □ За акном, лязгаючы гусеніцамі, адзін за адным ішлі на раскарчоўку зарасніку трактары. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гу́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.

1. Памянш.-ласк. да гусь.

2. Тое, што і гусь (у 2 знач.). Для гусак-нясушак нядаўна зрабілі спецыяльныя гнёзды. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дазбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Скончыць збіранне чаго‑н.; поўнасцю сабраць. Дазбіраць ягады.

2. і чаго. Сабраць тую колькасць чаго‑н., якой не хапала. Дазбіраць матэрыялу для даследавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бабі́т, ‑у, М ‑біце, м.

Спецыяльны сплаў волава, свінцу, цынку і іншых элементаў, які ўжываецца для заліўкі падшыпнікаў. Спінінгавыя грузы адліваюцца з свінцу, бабіту, волава і іншых цяжкіх металаў. Матрунёнак.

[Ад уласн. імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баро́метр, ‑а, м.

Прылада для вымярэння атмасфернага ціску. // перан. Тое, што з’яўляецца паказчыкам змен у чым‑н. Проза [Шамякіна] — своеасаблівы літаратурны барометр, дакладны паказальны тых змен.., што адбываюцца вакол нас. «Полымя».

[Ад грэч. báros — цяжар і metron — мера.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

басто́н, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Высакаякасная тонкая шарсцяная тканіна для касцюмаў. Касцюм з бастону.

2. ‑а. Карцёжная гульня. Гуляць у бастон.

3. ‑а. Танец павольнага тэмпу. Танцаваць бастон.

[Ад геагр. назвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бегавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які служыць для бегу, шпаркай язды. Бегавая дарожка. Бегавыя лыжы. Бегавыя дрожкі.

2. Які мае адносіны да бегу як віду спорту або скачак рысакоў. Бегавая праграма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гама́к, ‑а, м.

Падвясны ложак з сеткі або парусіны для сну і адпачынку на свежым паветры. [Віктар Сяргеевіч] толькі што вярнуўся з раёна і зараз, лежачы ў гамаку, .. чытаў свежыя газеты. Якімовіч.

[Фр. hamac.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адве́с, ‑а, м.

Груз, падвешаны на шнуры або нітцы для вызначэння вертыкальнага напрамку; грунтвага. Шнур быў без адвеса, і чалавек, яўна хочучы паскорыць работы, зашчаміў яго канец у калоду. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апчхі́, выкл.

Ужываецца гукапераймальна для перадачы рэзкага адрывістага гуку пры чханні. Раптам чых Напаў на тыпа, ў носе свідраванне Такое пачалося!.. — Вось грахі! — Апчхі! Апчхі! — З хвіліну чхаў, згінаўся. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)