дакла́дчык, ‑а, м.

Той, хто робіць даклад (у 1 знач.). Даць заключнае слова дакладчыку. □ — Наш калгас можа даць не менш як сто пяцьдзесят цэнтнераў мяса і па восемсот малака на кожныя сто гектараў, — гаварыў дакладчык. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднагало́сы, ‑ая, ‑ае.

Напеў, які складаецца з адной мелодыі, які не суправаджаецца іншымі мелодыямі. Як тачанкі, са строкатам аднагалосым Па шляху праімчалі касілкі з гары... Аўрамчык. // Прызначаны для выканання адным голасам або адным інструментам. Аднагалосая песня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адне́куль, прысл.

З нейкага, не вельмі вядомага месца; з невядомай дакладна крыніцы. Аднекуль, як па сігналу, пачынае збірацца сям’я. Скрыган. Ужо аднекуль з лесу ці з саду на ржышча пад свежы сноп заляцеў жоўты лісток. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адро́стак, ‑тка, м.

Частка чаго‑н., якая адыходзіць убок; адгалінаванне. Які куст, такі і адростак. Прыказка. // Адгалінаванне якога‑н. органа. Адростак сляпой кішкі. □ Па трэцім і чацвёртым годзе жыцця рогі лася маюць тры адросткі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асе́ліца, ‑ы, ж.

Наваколле паселішча. Сялом.. [Ігнась і таварышамі] ісці не наважваліся, а звярнулі на аселіцу, па выхаджанай сцежцы паўз гумны пайшлі к Ігнасю дахаты. Мурашка. Іду, а над крыніцаю Туман бялявы сцелецца, І дыхае аселіца Пахучай медуніцаю. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўгу́р, ‑а, м.

1. У Старажытным Рыме — жрэц, які тлумачыў уяўную волю багоў па шчабятанню і палёце птушак.

2. Іран. Пра таго, хто свае спецыяльныя веды ператварае ў тайну, хто робіць выгляд, што ведае асаблівыя тайны.

[Лац. augur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

афса́йд, ‑у, М ‑дзе, м.

У футболе — становішча іграка, які аказаўся па-за гульнёй, калі ён, атрымаўшы мяч ад свайго партнёра, не мае права працягваць гульню, бо паміж ім і варотамі праціўніка няма ігракоў супраціўнай каманды.

[Англ. off side — па-за гульнёй.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аха́йны, ‑ая, ‑ае.

Старанна прыбраны; чысты, акуратны. Алесь і Зіна — самі сіроты — кожны па-свойму адчулі ў гэтым ахайным прыемным чалавеку [Нікіфаровічу] нешта бацькоўскае. Броўка. За.. [Міколам Лазнюком] крочыў майстар Красовіч — пажылы каржакаваты мужчына ў ахайным форменным гарнітуры. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

велікаду́шнасць, ‑і, ж.

Наяўнасць высокіх душэўных якасцей. На мяне нечакана нахлынула цёплае, да болю шчырае пачуццё да.. чалавека, які па дарозе сюды, магчыма, насустрач смерці, моўчкі цярпеў і наш недавер да сябе, і абразлівую велікадушнасць. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вёсачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да вёска (у 1 знач.); невялікая вёска. Па-над Прыпяццю між лясоў, пяскоў і балот туліцца невялічкая вёсачка, хат можа так трыццаць ці сорак. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)