со́рга, нескл., н.

Паўднёвая травяністая расліна сямейства метлюжковых (злакаў) з мяцёлкавым суквеццем, ужыв. для ежы, на корм і для тэхнічных патрэб.

|| прым. со́ргавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спаласну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

Злёгку змыць з сябе пыл, пот.

С. ў рэчцы пасля малацьбы.

|| незак. спало́сквацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ступе́ньчаты, -ая, -ае.

1. гл. ступень (у 2 і 6 знач.).

2. Размешчаны ступенямі (у 7 знач.).

С. спуск з гары.

|| наз. ступе́ньчатасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

счака́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

1. Стаміцца ад доўгага чакання.

С. пісьма з фронту.

2. Дачакацца.

Пайду да сястры, с. не магу, каб пабачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сыхо́дны, -ая, -ае.

1. Які паступова меншае, паніжаецца.

У сыходным парадку.

С. націск.

2. У матэматыцы: які сходзіцца, супадае.

○

Сыходная інтанацыя — з паступовым паніжэннем тону.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

та́лент, -а і -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Надзвычайныя прыродныя здольнасці.

Пісьменніцкі т.

2. -а. Чалавек з вялікімі здольнасцямі.

Маладыя таленты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тарака́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Насякомае чорнай або рыжай афарбоўкі з доўгімі вусамі, некаторыя віды якога водзяцца ў жыллі чалавека.

|| прым. тарака́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

торф, -у, м.

Шчыльная маса, якая ўтварылася з рэшткаў перагніўшых балотных раслін, выкарыстоўваецца як паліва, угнаенне і для розных тэхнічных мэт.

|| прым. тарфяны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трыно́га, -і, ДМ -но́зе, мн. -і, -но́г, ж. (разм.).

1. Тое, што і трыножак.

2. Пута, якім звязваюць пярэднія ногі каня з адной задняй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тынк, -у, м.

Аддзелачны раствор з сумесі вяжучых рэчываў (вапны, цэменту, гліны, пяску і пад.), а таксама засохлы слой такога раствору.

Ад сцяны адваліўся т.