стэнд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. Шчыт, стойка, на якія выстаўляюцца прадметы для азнаямлення.
Стэнды з кнігамі.
2. Спецыяльная ўстаноўка для зборкі і выпрабавання машын.
Кантрольна-праверачны с.
3. Спецыяльна абсталяванае месца для спартыўнай і вучэбнай стральбы шротам па мішэнях-талерачках.
|| прым. стэ́ндавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
даі́ць, даю́, до́іш, до́іць; до́ены; незак.
1. Выцэджваць малако з вымя.
Д. кароў.
2. перан. Настойліва вымагаць у каго-н. сродкі і інш. (разм.).
|| зак. падаі́ць, -даю́, -до́іш, -до́іць; -до́ены.
|| наз. дае́нне, -я, н. і до́йка, -і, ДМ до́йцы, ж. (да 1 знач.).
|| прым. даі́льны, -ая, -ае.
Даільная ўстаноўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кандыцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які адпавядае ўстаноўленым стандартным нормам, даведзены да кандыцыі. Кандыцыйнае насенне. Кандыцыйны тавар. // Прызначаны для забеспячэння патрэбнай тэмпературы, вільгаці і саставу паветра ў памяшканні. Кандыцыйная ўстаноўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мэ́тавы в разн. знач. целево́й;
~вая ўстано́ўка — целева́я устано́вка;
~вае прызначэ́нне — целево́е назначе́ние;
○ ~вая аспіранту́ра — целева́я аспиранту́ра
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
буравы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да бурэння. Буравы станок. Буравая ўстаноўка. Буравая вышка. / у знач. наз. бурава́я, ‑ой. Буравая, быццам жывая істота, жыла сваім прывычным паўсядзённым жыццём. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кандэнсацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кандэнсацыі (у 1 знач.), звязаны з ёю. Кандэнсацыйная сістэма ацяплення. // Прызначаны для кандэнсацыі, які служыць для кандэнсацыі. Кандэнсацыйная ўстаноўка. // Атрыманы шляхам кандэнсацыі. Кандэнсацыйная вада.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сілавы́ в разн. знач. силово́й;
~вы́я практыкава́нні — спорт. силовы́е упражне́ния;
~ва́я ўстано́ўка — силова́я устано́вка;
○ ~во́е по́ле — силово́е по́ле
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
раке́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ракеты. Ракетная ўстаноўка. Ракетны пісталет. Ракетны сігнал. Ракетны рухавік. Ракетныя войскі.
2. Які дзейнічае па прынцыпу ракеты (у 2 знач.). Ракетная тэхніка. Ракетныя снарады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экстракцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які мае адносіны да экстракцыі (у 2 знач.). Экстракцыйны спосаб атрымання алею. // Прызначаны для экстракцыі. Экстракцыйная ўстаноўка.
2. Які атрымліваецца шляхам экстракцыі (у 2 знач.). Экстракцыйная мука.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кампенсацы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кампенсацыі (у 1 знач.), звязаны з ёй. Кампенсацыйныя выдаткі.
2. Які служыць для кампенсацыі (у 3 знач.); ізаляваны ад знешніх уздзеянняў. Кампенсацыйная ўстаноўка. Кампенсацыйны маятнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)