сані / нізкія шырокія без спінкі: развалкі / са спінкаю: вазок

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Лапацо́ны, драг. лапацонэшырокія, нязграбныя ступні ног’ (Лучыц-Федарэц), лыпацЬн ’сыты, поўны чалавек’ (Бяльк.). З укр., параўн. зах.-укр. лапацон ’паляшук’, бук. ’здаравяк, нязграбны’, ’шырокі, буйны (аб лісці, узорах)’, дамафоны ’вялізныя ступні’, ’стары абутак’. Параўн. таксама рус. лапотон, лопатон ’лапатні’, ’селянін, які перасяліўся з Еўрапейскай Расіі’, урал. лапотонцы ’лапці’. Да лама] (гл.). Суф. -фон, магчыма, з ідыш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўціска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Уціснуць усё, многае. Матацыклы паўціскалі на дарожцы ў зямлю свежую жаўтаватую сасновую ігліцу, што ад расы і ветру апала за ноч на дол. Пташнікаў. Панакладалі вазы — ладныя, шырокія — і пакуль паўціскалі ды абхарошвалі, і ноч падышла. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камбіна́тар, ‑а, м.

Разм. Спрытны дзядок, які дасягае мэты шляхам лоўкіх аперацый, хітрыкаў, камбінацый. Гэты круцель і камбінатар быў на першы погляд чалавек прыемны, умеў адгаварыцца, і яго не вельмі чапалі. Чарнышэвіч. — Завадатар гэтай шайкі, мусіць, вопытны камбінатар і мае шырокія сувязі. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разло́г, ‑у, м.

Абшар; адкрытая прастора. Бліскучым срэбрам выбіваліся рэчкі ў нізкіх берагах, раскрываліся шырокія разлогі балотных нізін, заросшых дзікаю травою, аерам і чаротам. Колас. Хутка абсыхалі пясчаныя разлогі паўз Прыпяць. Мележ. А там жа, на тых высокіх разлогах, сеяць ужо можна. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ласку́т, ‑а, М ‑куце, м.

Абрэзак, абрывак (тканіны, скуры і пад.). Ласкут паперы. // зб. Спец. Кавалкі тканіны стандартнай шырыні і малой даўжыні як адыходы вытворчасці. Мерны ласкут. // толькі мн. (ласкуты́, ‑оў). Абрыўкі чаго‑н., лахманы. На крылах [ветрака] трапяталі пад ветрам шырокія ласкуты палатна. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэментава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад цэментаваць.

2. у знач. прым. Пакрыты, змацаваны цэментам, зроблены з цэменту. Цэментаваная падлога. Цэментаваная дарожка. □ Стаяў .. [асабняк] на ўзгорку, з вуліцы да яго вялі шырокія цэментаваныя ўсходкі. Шамякін.

3. у знач. прым. Спец. Падвергнуты цэментаванню. Цэментаваная шчыліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азі́міна, ‑ы, ж.

Пасевы, усходы азімых збожжавых культур. Негарачае асенняе сонца лашчыць пажоўклыя бярозавыя гаі, шырокія вагоны зялёнай азіміны. Навуменка. Варанецкі схадзіў на поле азіміны, паглядзеў, ці добра яна ўрунела. Дуброўскі. Лёгкі подых ветру даносіць з поля ледзь чутны водар спелай азіміны і салодкі пах грэчкі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

што́нікі, ‑аў; адз. няма.

Разм. Памянш. да штаны; кароткія дзіцячыя штаны. Хлопчыку было так добра, так радасна, што ён забыўся і на разадраную калашыну сваіх новых штонікаў, і на паранены палец. Юрэвіч. Юрка бег за Людай па сцежцы, смешна падкідаючы голымі каленцамі шырокія калашыны кароткіх штонікаў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́льштук, ‑а, м.

Прадмет убору ў форме палоскі тканіны, якая завязваецца пад каўняром сарочкі, блузы вузлом або бантам. Па падсіненую сарочку з накрухмаленымі грудзьмі.. звісалі шырокія хвасты чорнага гальштука. Мурашка.

•••

Піянерскі гальштук — чырвоная касынка піянераў, якая завязваецца вакол шыі доўгімі канцамі наперад.

Залежыць (заліць) за гальштук гл. залежыць.

[Ад ням. Halstuch — шыйная хусцінка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)