ша́рык м., уменьш. (к шар) ша́рик;

чырво́ныя крывяны́я ~кі — кра́сные кровяны́е ша́рики;

бе́лыя крывяны́я ~кі — бе́лые кровяны́е ша́рики

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Парэ́чкі ’кустовая ягадная расліна сямейства агрэставых; ягады гэтай расліны’. Рус. смал. поре́чкачырвоныя парэчкі’, укр. порі́чкичырвоныя парэчкі’, польск. porzeczka ’парэчкі’. Да рака, таму што ў дзікім выглядзе расце па берагах рэк (гл. Махэк, Jména rostl., 99). Утворана конфіксам po‑ + ‑ька. Статус беларускага слова вызначыць цяжка. Хутчэй за ўсё пранікненне з польскай мовы, якое выцесніла ўсх.-слав. смародзіна (гл.). Параўн. Мяркулава, Очерки, 221.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чашчаві́к, ‑а, м.

Абл. Падбярозавік. Далей пад лагі ў бярэзніку — чырвоныя падасінавікі і белыя чашчавікі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабя́ты, ‑бят; адз. няма.

Хлопчыкі і дзяўчынкі; дзеці. Больш чым 900 тысяч беларускіх рабят носяць чырвоныя гальштукі. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парыжэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Стаць рыжым, рыжэйшым. Чырвоныя ягады шыпшыны тырчалі на голых, сухіх галінках, парыжэў верас. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сморо́дина ж., бот., ед. и собир. парэ́чкі, -чак, ед. парэ́чка, -кі ж.;

кра́сная сморо́дина чырво́ныя парэ́чкі;

чёрная сморо́дина чо́рныя парэ́чкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недаве́ршаны, ‑ая, ‑ае.

Не зусім закончаны. Радасна было бачыць будаўнічыя пляцоўкі, чырвоныя недавершаныя сцены, вежавыя краны з выцягнутымі стрэламі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плюга́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Мізэрны, худы, нікчэмны з выгляду. Выгляд у .. [Вольскага] быў досыць плюгавы: нізенькі, рыжыя валасы, чырвоныя вочкі. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касцяні́цы, ‑ніц; адз. касцяніца, ‑ы, ж.

1. Лясная травяністая ягадная расліна сямейства ружакветных.

2. зб. Ярка-чырвоныя кіслыя ягады гэтай расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чырво́ны, -ая, -ае.

1. Які мае афарбоўку аднаго з асноўных колераў спектра, што ідзе перад аранжавым; колеру крыві.

Чырвоныя памідоры.

Ч. аловак.

2. Пачырванелы ад прыліву крыві да скуры.

Ч. твар.

3. Звязаны з рэвалюцыйнай дзейнасцю, з савецкім ладам, з Чырвонай Арміяй.

Ч. камандзір.

Чырвоныя (наз.) уступалі ў горад.

4. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў.

Ч. перац.

Чырвонае віно — віно, прыгатаванае з цёмных гатункаў вінаграду.

Чырвоная кніга — кніга Міжнароднага саюза аховы прыроды і прыродных рэсурсаў, якая змяшчае ў сабе кароткія звесткі аб распаўсюджанні, колькасці, біялогіі і мерах аховы рэдкіх відаў жывёл і раслін усяго свету.

Чырвоная рыба — рыба сямейства асятровых.

Чырвоны лес — хваёвы лес.

Чырвоны напал — такая ступень нагрэву, пры якой металы пачынаюць свяціцца чырвоным святлом.

Чырвоны радок — першы радок абзаца.

|| наз. чы́рвань, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)