удру́зг, прысл.

Ушчэнт, па дробныя кускі, часткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крышы́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., кры́шыцца; незак.

Драбіцца, рассыпацца на дробныя часткі.

Пячэнне крышыцца.

|| зак. скрышы́цца, скры́шыцца, раскрышы́цца, -кры́шыцца і пакрышы́цца, -кры́шыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

з-над, прыназ. з Р.

Ужыв. пры абазначэнні прадмета ці месца, зверху або з верхняй часткі якога накіравана дзеянне.

З-над Прыпяці даносілася песня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адчляні́ць, -чляню́, -чле́ніш, -чле́ніць; -чле́нены; зак., што.

Аддзяліць, вылучыць з цэлага асобныя часткі чаго-н.

|| незак. адчляня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. адчляне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пермякі́, -о́ў, адз. пярмя́к, пермяка́, м.

Былая назва часткі народа комі.

|| ж. пярмя́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. пярмя́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скід, -у, М -дзе, м.

У геалогіі: перамяшчэнне часткі горных парод па трэшчыне ў вертыкальным або нахільным кірунку.

|| прым. скі́давы, -ая, -ае.

Скідавыя горы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навуча́льны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да вучобы, навучання.

Н. год.

Навучальная ўстанова.

Н. дапаможнік.

2. Які кіруе вучэбным працэсам.

Загадчык навучальнай часткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

растулі́ць, -тулю́, -ту́ліш, -ту́ліць; -ту́лены; зак., што (разм.).

Развесці стуленыя парныя часткі чаго-н.

Р. далоні.

Р. крыссе паліто.

|| незак. расту́льваць, -аю. -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распілава́цца, ‑луецца; зак.

Распасціся на часткі пры распілоўванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запале́нне, -я, н.

Хваробны працэс, які суправаджаецца павышэннем тэмпературы, прыпухласцю і пачырваненнем хворай часткі цела.

З. лёгкіх.

З. сустава.

|| прым. запале́нчы, -ая, -ае.

З. працэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)