пазіты́ў, тыва, м.

Здымак з негатыва, на якім светлыя і цёмныя часткі адпавядаюць іх сапраўднаму размеркаванню ў рэчаіснасці; проціл. негатыў.

[Ад лац. positivus — дадатны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жылкааператы́ў, -ты́ва м. (жыллёвы кааператы́ў) жилкооперати́в (жили́щный кооперати́в)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сельгаскааператы́ў, -ты́ва ж. (сельскагаспада́рчы кааператы́ў) сельхозкооперати́в (сельскохозя́йственный кооперати́в)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аб’екты́ў, тыва, м.

Частка аптычнай прылады, якая складаецца з адной або некалькіх лінзаў, накіраваных на аб’ект разгляду. Аб’ектыў фотаапарата. Аб’ектыў тэлескопа.

[Ад лац. objectum — прадмет.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імператы́ў, тыва, м.

Кніжн.

1. Катэгарычнае патрабаванне, загад. Імператыў маралі. Этычны імператыў.

2. Тое, што і загадны лад (гл. лад ​2).

[Ад лац. imperativus — загадны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэзерваты́ў, тыва, м.

1. Уст. Засцерагальны сродак ад чаго‑н.

2. Прыстасаванне, якое прымяняецца для засцеражэння ад цяжарнасці і венерычных хвароб.

[Ад лац. praeservare — папярэджваць, засцерагаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэтэкты́ў, -ты́ва, мн.ы́вы, -ты́ваў, м.

1. Спецыяліст па расследаванні крымінальных злачынстваў, агент вышукной паліцыі.

2. Літаратурны твор або кінафільм, у якіх адлюстроўваецца раскрыццё таямніц, звязаных звычайна з забойствам.

|| прым. дэтэкты́ўны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Д. раман.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лакаматы́ў, тыва, м.

Машына (паравоз, цеплавоз, электравоз і пад.) для перамяшчэння па рэйках вагонаў, цыстэрнаў, платформаў і пад. Па пуцях рушыў вялікі .. лакаматыў, цяжка пыхкаючы адпрацаванай парай. Васілёнак.

[Фр. locomotive ад лац. loco moveo— рухаю з месца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

позити́в фото пазіты́ў, -ты́ва м.; в др. знач.ы́ву м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акрэдыты́ў, тыва, м.

Спец.

1. Грашовы дакумент, у якім змяшчаецца распараджэнне адной крэдытнай установы другой аб выплаце каму‑н. пэўнай сумы.

2. Вярыцельная грамата, якая пацвярджае паўнамоцтвы дыпламатычнага прадстаўніка пры ўрадзе другой краіны.

[Фр. accréditif.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)