Субты́льны ’кволы, слабы’, ’далікатны, тонкі’ (ТСБМ), субтэ́льны ’зграбны’, сюды ж, відаць, субтына́е ’танец аднаго чалавека’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. субтелныйтонкі, празрысты’ (1596 г.). Запазычана праз польск. subtelny, subtylnyтонкі, крохкі, далікатны’ з заходнееўрапейскіх моў, параўн. франц. subtil, ням. subtil, што да лац. subtīlusтонкі, пяшчотны’ (першапачаткова ’тонкатканы’ — *sub‑texlis, параўн. тэкстыль, гл.). Сучасная літаратурная форма, відаць, з рускай. Гл. Фасмер, 3, 793; ЕСУМ, 5, 464; Булыка, Лекс. запазыч., 196.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пле́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, пле́вак, ж.

1. Тонкая абалонка, якая ўтвараецца на паверхні нерухомай вадкасці.

Сажалка пакрылася плеўкай.

2. Перапонка.

Пальцы задніх ног у баброў злучаны плеўкай.

3. Тонкі пласт чаго-н.

П. туману.

|| прым. пле́ўкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тонка... (а таксама танка...¹).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) тонкі (у 1 і 7 знач.), напр.: тонкавалакністы, тонкадашчаны, тонкапрадзенне, тонкаслаёвы, тонкасцябловы, тонказавостраны, тонкапсіхалагічны;

2) дробны (у 1 знач.), напр.: тонкаабмалочаны, тонказярністы, тонкакрышталічны, тонкапрасеяны, тонкапясчаны, тонкаразмолаты, тонкараспылены, тонкаструктурны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пралама́цца сов.

1. проломи́ться; пролома́ться;

лёд быў то́нкі і ~ма́ўся — лёд был то́нкий и проломи́лся (пролома́лся);

2. физ. преломи́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

То́нчыць ’патанчаць’ (Нас.), тонча́ті ’худзець, марнець’ (беласт., Сл. ПЗБ), то́нчаті ’тс’ (Вруб.), сюды ж то́нчык, то́ньчыктонкі канец бервяна, жардзіны і інш.’ (ТС). Да то́нкі, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прасло́йка, -і, ДМ -йцы, ж.

1. гл. праслаіць.

2. мн. -і, -ло́ек. Тонкі слой, палоска паміж слаямі чаго-н.

Праслойкі іншага колеру ў белым мармуры.

3. мн. -і, -ло́ек, перан. Грамадская група, частка грамадства, арганізацыі, якая вызначаецца якімі-н. асаблівасцямі.

Сацыяльная п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

варані́ць, ‑раню, ‑роніш, ‑раніць; незак., што.

Утвараць на паверхні металічных прадметаў (сталі, чыгуну) тонкі слой вокіслу чорнага, цёмна-сіняга або карычневага колеру; чарніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ацынко́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ацынкоўваць — ацынкаваць.

2. Тонкі слой цынку, нанесены на паверхню металу, металічнага вырабу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падстру́ністытонкі (конь)’ (Касп.). Да струна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

блі́нчык, ‑а, м.

Тонкі блін з пшанічнай мукі (ці з прэснага пшанічнага цеста), часцей з якой‑н. начынкай. Блінчыкі з тварагом. Блінчыкі з мясам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)