Прата́к ’вельмі рэдкае рэшата’ (Сл. рэг. лекс.). Параўн. чэш. přetak ’сіта, рэшата’, славац.ток, гумно’, якое, паводле Махэк₂, 646, з’яўляецца зваротным дэрыватам ад točiti ’кружыць’, што ўказвае на тэхніку ачышчэння збожжа на рэшаце (гл. скружваць). Да ток, тачыць. Відаць, запазычанне праз польскую, калі ўлічыць лінгвагеаграфію, але польск. слова нам не вядома.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

блука́ючы, ‑ая, ‑ае.

У выразах: блукаючая нырка гл. нырка. Блукаючы нерв гл. нерв. Блукаючыя агні гл. агонь. Блукаючыя зоркі гл. зорка. Блукаючыя токі гл. ток.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мадулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак.

Спец.

1. Пераходзіць з адной танальнасці ў другую. Мадуляваць голасам.

2. што. Рабіць мадуляцыю (у 2 знач.). Мадуляваць электрычны ток.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гумно́ ср.

1. (постройка) гумно́, -на́ ср.;

2. (площадка для молотьбы) ток, род. то́ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ізаля́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Рэчыва, якое не праводзіць электрычны ток, цеплыню або не прапускае гукі (спец.).

2. Дэталь для замацавання і ізаляцыі праваднікоў.

Фарфоравы і.

3. Асобнае, спецыяльна прыстасаванае памяшканне для хворых, якія маюць патрэбу ў ізаляцыі.

4. Турэмная камера для аднаго чалавека.

|| прым. ізаля́тарны, -ая, -ае.

І. рэжым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

право́днасць, ‑і, ж.

1. Здольнасць рэчыва, матэрыі праводзіць цяпло, гук, электрычны ток і пад. Праводнасць металаў.

2. Здольнасць нервовых і мышачных тканак жывёльнага арганізма перадаваць узбуджэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электро́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Праваднік, пры дапамозе якога частка электрычнага ланцуга, што ўтвараецца правадамі, злучаецца з часткай ланцуга, што праходзіць у неметалічным асяроддзі (вадкасці, газе і інш.).

Дадатны э. (анод). Адмоўны э. (катод).

2. Элемент канструкцыі, па якім куды-н. падводзіцца электрычны ток.

Зварачны э.

|| прым. электро́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ту́чкі (ту́чкы) ‘рэбры ў кошыку’ (бяроз., ЛА, 4), уто́чкі ‘тс’ (карэліц., ЛА, 4). Ад утачыць ‘усунуць’, гл. тачаць, ток4.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гліня́ны, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з гліны. Гліняная ліса. □ Гліняныя свісцёлачкі Нясуць два ганчары. Куляшоў. // Пакрыты, высланы слоем гліны. Гліняны ток. Гліняная падлога.

•••

Калос на гліняных нагах гл. калос.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разра́дны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да разраду ​1, разрадніка ​2. Разрадныя нормы. Разрадныя спаборніцтвы.

разра́дны 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да разраду ​2. Разрадны ток.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)