Су́хлік ’лядзяш’ (Мат. Маг.). Відаць, да суслік3 са збліжэннем да сухі, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухаві́цкі ’худы’ (Ян.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад сухі, сухаваты, аформленае як прозвішча на ‑цкі (‑скі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сушча́к ’худая недагледжаная жывёла’ (маладз., Гіл.). Відаць, да сухі ’худы’; да словаўтварэння гл. сушчык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каро́бачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш. да каробка (у 1 знач.).

2. Сухі плод расліны, у якім знаходзіцца насенне. Каробачка маку. Каробачка лёну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасо́хлы, ‑ая, ‑ае.

1. Празмерна сухі. Перасохлае сена. Перасохлыя губы. □ На перасохлым дарожным пяску пад дубамі непарушна ляжалі .. чорныя цені. Галавач.

2. Які стаў бязводным. Перасохлая рачулка. Перасохлы лужок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. сушыць (у 1, 2 знач.).

2. Р мн. су́шак. Малы, тонкі і сухі абаранак. Купіць кілаграм сушак. Ванільныя сушкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фён, ‑у, м.

Цёплы і сухі вецер, які дзьме з гор у даліну. Падзьмуў фён, і ў небе з-за гор выплыў ускудлачаны акраек хмары — хутка пасоўваўся дождж. Быкаў.

[Ням. Föhn ад лац. favonius — цёплы заходні вецер.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сухазе́лле ’нейкая расліна (?)’ (Я. Купала), ’цмін пясчаны, Helichrysum arenatum (L.) D. С.’ (гродз., Кіс.; Расл. св.). Магчыма, са спалучэння ⁺cyxo‑ (< *ѕuxъ, гл. сухі) і зелле (гл.), параўн. пустазелле (< + пусто‑зелье); значэнне ’сухі’ адпавядае знешнім фізічным якасцям расліны, параўн. іншыя назвы сухадо́лька, сухалёткі ’тс’ (Расл. св.), польск. suche ziele ’сушаніца’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухандэ́ль ’надта худы, хударлявы’ (Сл. ПЗБ). Да сухі ’худы’, утвораны пры дапамозе экспрэсіўнага словаўтваральнага комплексу ан‑д‑эль, параўн. уласнае імя Сухан (Бірыла, антр., 2), суханя́высухі і высокі’ (Ласт.), suxanʼʒá ’тс’ (беласт., Саевіч, Derywacja, 357), suxalʼ ’тс’ (там жа, 382), пра варыянтнасць ‑аль/‑эль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сухагру́з, ‑а, м.

1. Сухі груз. Транспарціроўка сухагрузаў.

2. Судна для перавозкі разнастайных сухіх грузаў — штучных (скрынкі, кантэйнеры і інш.), насыпных (зерне, цэмент і інш.), навалачных (руда, вугаль і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)