Меланхолія ’сумны настрой, туга’ (ТС). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 77), з рус. меланхолия. Аднак параўн. яшчэ ст.-бел. мелянколия, мэлянколия, меленколия ’тс’, якія са ст.-польск. melankolija ’чорная жоўць’ (Свяжынскі, БЛ, 7, 1975, 48; Булыка, Лекс. запазыч., 136), запазычанага з с.-лац. melancholia < ст.-грэч. μελαγχολία ’дэпрэсія, пакуты ад чорнай жоўці’ — меркавалася, што сум, туга ўзнікалі ад чорнай жоўці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

згрэ́бціся і зграбці́ся, зграбуся, зграбешся, зграбецца; зграбёмся, зграбяцеся; пр. згробся, згрэблася і зграблася, згрэблася і зграблося; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аказацца сабраным, прыбраным у выніку зграбання. Будзе трохі і сум пракідацца, але гэта таму, што скосіцца луг, зграбецца ў .. копы і больш ужо не будзе гэткай слаўнай работы. Нікановіч.

2. Дасягнуць зладжаных дзеянняў у сумесным веславанні. Весляры згрэбліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закра́сціся, ‑крадуся, ‑крадзешся, ‑крадзецца; пр. закраўся, ‑лася; зак.

1. Непрыкметна, крадком пранікнуць куды‑н. Злодзей закраўся ў дом.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Непрыкметна, мімаволі ўзнікнуць, з’явіцца (аб думках, пачуццях). Смутная здагадка закралася Любе ў сэрца. Васілевіч. — Прывыкнеш, Колька! — спрабаваў супакоіць таварыша Ігнась, але ў словах яго не было шчырасці: сум па дому закраўся і ў яго душу. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нудлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Поўны нуды, тужлівага настрою. Нудлівая песня.

2. Які наганяе нуду, сум. [Варашкін] заснуў пад непрыемны і нудлівы посвіст ветру за акном. Савіцкі.

3. Які трывожыць бесперастанку (пра боль і інш.). Застаўшыся на месцы са жменькай мужчын, Сцёпка нерухома глядзеў услед натоўпу. Нудлівы боль і злосць — не то на іх, не то на сябе, што не здолеў угаварыць [людзей]. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уны́ние ср. марко́та, -ты ж.; туга́, -гі́ ж.; сум, род. су́му м., сму́так, -тку м., журба́, -бы́ ж.; (скука) нуда́, -ды́ ж.;

впасть в уны́ние замарко́ціцца (затужы́ць, засумава́ць, засмуці́цца, зажуры́цца, занудзі́цца).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ску́ка ж.

1. нуда́, -ды́ ж., нудо́та, -ты ж.;

кака́я ску́ка! яка́я нуда́ (нудо́та)!;

его́ разгово́р наво́дит ску́ку яго́ размо́ва наганя́е нуду́;

2. (томление, тоска) сум, род. су́му м., марко́та, -ты ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удружы́ць, удружу, удружыш, удружыць; зак., каго-што, каму і без дап.

Аказаць сяброўскую паслугу; узычыць. Расадка тут [у брыгадзе] заўсёды самая лепшая: сабе пасадзяць і другім калгасам удружаць на патрэбу. Кулакоўскі. // Іран. Зрабіць каму‑н. непрыемнасць. [Дзяжа:] Чаму ж «сястры» ды не ўдружыць, На радасць сум не палажыць? Колас. [Высеўка:] — Самі ж вы не захацелі быць у праўленні. [Дзядзька Яўтух:] — Сам. Правільна .. А хто давёў? Хто ўдружыў мне, Апанас Рыгоравіч? Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчамі́ць, шчэміць; незак., што.

1. Раздражняць (скуру і пад.). Перав[я]сла рукі шчэміць, Сноп ісці скакаць гатоў. Цётка.

2. Выклікаць адчуванне тупога болю. Туга шчаміла сэрца.

3. Выклікаць сум, тугу, адчуванне прыгнечанасці і пад. Шмат зазнаў я горычы з нудою, Што шчаміла, мучыла, пякла... Багдановіч. Смутак жа па .. [сябрах] яшчэ такі свежы ў сэрцы Максіма, яшчэ такім пякучым болем шчэміць душу, што нібы гэта здарылася ўчора. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Тшта ‘?’: wyłajaŭ ad tszci, ad wiery (ваўк., Федар. 4), побач з гэтым: zbeścić ad ćci, ad wiery (слонім., там жа). Відаць, да чэсць, параўн. сціць (гл.). Менш верагодная сувязь са ст.-бел. тщитися ‘старацца’, стараж.-рус. тъщати ‘прыцясняць, трывожыць, падганяць’, ст.-слав. тъштати ‘турбавацца, клапаціцца, старацца’ < прасл. *tъščati ‘прагнуць, тужыць’, звязаным з *tъskaсум, смутак’ (Фасмер, 4, 130; ESJSt, 17, 1007; ЕСУМ, 5, 690; Арол, 4, 124).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сму́так ‘пачуццё суму, маркоты, жалю’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп., Ласт., Байк. і Некр., ашм., Стан.), ‘цяжкі час, цяжкі стан, цяжкія абставіны’ (Растарг.), ‘нуда, сум, цяжкія думкі’ (Варл.), смуто́к ‘тс’ (ТС), сму́тны ‘сумны, невясёлы’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Нас., Касп., Шат., ТС, Сл. ПЗБ), смуткава́ць ‘сумаваць, маркоціцца’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Нас., Гарэц., Сл. ПЗБ), ст.-бел. смутоксум, маркота’ (Альтбаўэр), смутныи ‘сумны, невясёлы’ (XVII ст., Карскі 2–3, 446). Укр. сму́ток ‘смутак’, сму́тний ‘смутны’, рус. сму́тный ‘няяркі, невыразны’, польск. smutek, smętek, smutny, чэш. smutek, smutný, славац. smótok, smutny, балг. смътен ‘невыразны, няясны’, макед. сматен ‘тс’, ст.-слав. съмѫтьнъ ‘устрывожаны, збянтэжаны’. Прасл. *smǫtъkъ, *sъmǫtьnъ ад *sъmǫtiti (гл. смута). Мяркуецца, што *sъmǫtek раней уяўляўся як бажаство, якое ўвасабляла ‘смутак, маркоту’, параўн. каш. smątk ‘д’ябал’, укр. гуц. смуч ‘чорт’ (Н. Хобзей, Гуцульска міфологія, 2002, 167), і сму́ток ‘чорт’ (КСТ), параўн. a smútki jehó wiedajuć (Федар. 4). Гл. Цыхун, Бел.-польск. ізал., 148; SEK, 4, 324. Борысь (SEK, 4, 325) і Брукнер (329) лічаць міфалагічнае значэнне другасным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)