сіло́, -а́, мн. сі́лы і (з ліч. 2, 3, 4) сілы́, сі́лаў, н.

1. Прыстасаванне ў выглядзе петляў для лоўлі птушак і дробных жывёлін.

2. перан. Пастка.

Ставіць с. на каго-н.

|| прым. сіло́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

п’я́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, п’я́вак, ж.

1. Прэснаводны чарвяк, які корміцца кроўю жывёл, прысмоктваючыся да іх цела.

Медыцынская п. (для кровапускання). Ставіць п’яўкі.

2. перан. Пра чалавека-прыстасавальніка, які жыве за кошт чужой працы, эксплуатуе іншых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супаста́віць, -ста́ўлю, -ста́віш, -ста́віць; -ста́ўлены; зак., каго-што.

Параўноўваючы, суаднесці адзін з адным для атрымання якога-н. вываду.

С. паказанні сведак.

|| незак. супастаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. супастаўле́нне, -я, н.

|| прым. супастаўля́льны, -ая, -ае.

С. метад даследавання.

С. аналіз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штэмпелява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., што.

Ставіць штэмпель (у 1 знач.) на паверхню чаго‑н. Штэмпеляваць пасылку. Штэмпеляваць пісьмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэві́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Кароткае выслоўе, якое выражае кіруючую ідэю паводзін або дзейнасці.

Наш д. — наперад!

2. Слова або выслоўе, якое на конкурсах аўтар ставіць на творы замест свайго імя.

Праект пад дэвізам «Перамога».

|| прым. дэві́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клеймава́ць, кляйму́ю, кляйму́еш, кляйму́е; кляйму́й; клеймава́ны; незак., каго-што.

1. Ставіць кляймо на каго-, што-н.

К. жывёлу.

К. тканіну.

2. перан. Сурова асуджаць; ганьбіць.

К. падпальшчыкаў вайны.

К. гультаёў.

|| зак. заклеймава́ць, -кляйму́ю, -кляйму́еш, -кляйму́е; -кляйму́й; -клеймава́ны.

|| наз. клеймава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маркірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што (спец.).

1. Правесці (праводзіць) баразёнкі маркёрам².

2. Паставіць (ставіць) марку (у 2 знач.) на вырабах.

|| наз. маркірава́нне, -я, н. і маркіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

|| прым. маркірава́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прастаста́віцьставіць перпендыкулярна ці амаль перпендыкулярна’ (Янк. 3.). Складанае слова з прост‑ (гл. про́сты) і ста́віць. Параўн. яшчэ прастава́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стаўля́цьставіць вялікую колькасць’ (ТСБМ). Дзеяслоў утвораны ад асновы 1 ас. адз. л. цяп. часу дзеяслова ставіць, стаўлю (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

састарэ́цца, ‑эюся, ‑эешся, ‑эецца; зак.

Тое, што і састарэць. [Порхаўка:] — Састарэўся [я] нежанатым. Гурскі. [Лявон:] Дзедава хата састарэлася,.. трэ было новую ставіць... Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)