першабытнаабшчы́нны, -ая, -ае.

У выразе: першабытнаабшчынны лад — першая ў гісторыі чалавецтва грамадска-эканамічная дакласавая фармацыя, якая характарызавалася агульнай уласнасцю на сродкі вытворчасці, калектыўнай працай і спажываннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затра́ціць, ‑трачу, ‑траціш, ‑траціць; зак., што.

Зрасходаваць, патраціць (сродкі, сілу, час і пад.) для якой‑н. мэты. Затраціць грошы на рамонт. Затраціць сродкі на будаўніцтва. Затраціць многа часу на вучобу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саманабы́ты, ‑ая, ‑ае.

Набыты асабіста, на свае сродкі, не спадчынны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

болесуціша́льны, ‑ая, ‑ае.

Які супакойвае, сунімае, суцішае боль. Болесуцішальныя сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэзінсекцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэзінсекцыі. Дэзінсекцыйныя сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проціалкаго́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з алкагалізмам. Проціалкагольныя сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проціглі́ставы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з глістамі. Процігліставыя сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проціхале́рны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з халерай. Проціхалерныя сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрацьгрыбко́вы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для лячэння грыбковых захворванняў. Супрацьгрыбковыя сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрацьліхама́нкавы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для засцярогі ад ліхаманкі. Супрацьліхаманкавыя сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)