самасузіра́нне, ‑я, н.

1. Разглядванне, сузіранне сябе.

2. Паглыбленне ў сябе, у свой унутраны свет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приту́шивать несов.

1. (свет, огонь и т. п.) прыту́шваць;

2. разг. тушы́ць, гасі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ідэа́льны в разн. знач. идеа́льный;

і. свет — идеа́льный мир;

~ныя ўмо́вы — идеа́льные усло́вия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазнава́льны

1. познава́тельный;

п. працэ́с — познава́тельный проце́сс;

2. познава́емый;

п. свет — познава́емый мир

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Саве́тніца ’белая тонкая посцілка, прасцірадла’ (Бяльк.). З *светніца < свет (гл.) з дыял. прыст. са‑ замест с‑; магчыма, пад уплывам святліца (гл.), г. зн. посцілка, якая сцялілася ў святліцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пераўтвары́ць, ‑твару, ‑творыш, ‑творыць; зак., што.

Змяніць што‑н. карэнным чынам; перабудаваць. Пераўтварыць свет. Пераўтварыць прыроду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

батысфе́ра, ‑ы, ж.

Стальная камера сферычнай формы, пры дапамозе якой вывучаецца падводная расліннасць і жывёльны свет.

[Грэч. bathýs — глыбокі, spháira — шар.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няпра́ўда, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. Тое, што знаходзіцца ў супярэчнасці з праўдай; хлусня.

Няпраўдай свет пройдзеш, ды назад не вернешся (прыказка).

2. Ашуканства, падман.

Многа пабачыў на вяку ашуканства і няпраўды.

3. у знач. вык. Не адпавядае сапраўднасці.

Н., што ён памяняў месца працы. — Ён твой сябар? — Н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сусве́т, -у, М -све́це, м.

1. (С вялікае). Увесь свет, бясконцы ў часе і прасторы, разнастайны па формах, якія прымае матэрыя ў працэсе свайго развіцця.

Разгадаць тайны Сусвету.

2. Зямны шар, Зямля з усім, што існуе на ёй.

Аб’ехаць увесь с.

|| прым. сусве́тны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Сусветная прастора.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анты́чнасць, ‑і, ж.

1. Свет старажытных грэкаў і рымлян, іх культура.

2. Уласцівасць антычнага (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)