мездрава́ты, ‑ая, ‑ае.
Падобны на мяздру. Веснавое сонца даплаўляла рэшткі чорнага мездраватага снегу, які яшчэ сям-там ляжаў пад сценамі, пад платамі. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
оста́нки
1. аста́нкі, -каў ед. нет; парэ́шткі, -каў разг., ед. нет
2. (остатки) рэ́шткі, -каў ед. нет.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
злі́ўка, ‑і, ДМ зліўцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. зліваць — зліць (у 1 знач.).
2. толькі мн. (злі́ўкі, злівак). Злітыя рэшткі чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́трускі, ‑сак; адз. няма.
Тое, што вытрушана з чаго‑н.; рэшткі. З казённае махоркі Ужо вытрускі адны. І душыць смуткам горкім Душу ўспамін вайны... Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́штка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
1. Тое, што і рэшта. З вялікаю і незразумелаю асалодаю [Іван і Джулія] праглынулі хлеб — апошнюю рэштку свайго прыпасу. Быкаў. Камандаваць рэшткай узвода, што засталася на месцы, Арсень пакінуў камандзіра першага аддзялення. Хадкевіч. Раздаўшы ўсё ўдзельнікам аркестра, .. [хлапчук] рэштку вольнага часу аддаваў толькі бацьку. Лынькоў.
2. звычайна мн. (рэ́шткі, ‑аў). Тое, што яшчэ захавалася, уцалела (ад разбурэння, гібелі і пад.); астаткі. На месцы, дзе некалі стаяла хата, грудамі ляжала ў дзікай траве размытая дажджамі гліна, рэшткі печы. Галавач. Рэшткі разбітых часцей ворага сапраўды каціліся назад па шляху, што ляжаў кіламетраў за тры ад вёскі. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ахво́сце, ‑я, н.
1. Воўна, якая састрыгаецца з хваста, ног, галавы.
2. перан. Паслугачы, прыхільнікі рэакцыйных грамадскіх груповак; рэшткі разгромленых рэакцыйных арганізацыя. Нацыяналістычнае ахвосце. Фашысцкае ахвосце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рудыме́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Недаразвіты, астаткавы орган, які страціў сваё першапачатковае значэнне ў працэсе эвалюцыйнага развіцця.
2. перан. Кніжн. Астатак, рэшткі якой‑н. з’явы.
[Ад лац. rudimentum — зачатак, пачатковая ступень.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкі́ды, ‑аў; адз. няма.
Непрыгодныя рэшткі чаго‑н., адходы; смецце; нечыстоты. Адкіды вытворчасці. Адкіды арганізма. // перан. Падонкі чалавечага грамадства, маральна апусцелыя людзі, злачынныя антыграмадскія элементы. Адкіды грамадства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смаля́рня, ‑і, ж.
Тое, што і смалакурня. Калісь была тут смалярня. Ад яе засталіся толькі глыбы гліняных пячэй, дзе парыліся смалякі ды дробныя рэшткі пранятых смалою карчоў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несуразме́рны, ‑ая, ‑ае.
Які пазбаўлены суразмернасці, прапарцыянальнасці. Здраднік задраў невялікі прамы нос, горда ўзняў сваю маленькую, несуразмерную росту, круглую, як качан капусты, галаву, прычасаў рэшткі цёмна-русых валасоў. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)