и́стинный праўдзі́вы, сапра́ўдны; (неподдельный — ещё) шчы́ры;

и́стинная любо́вь шчы́рае (сапра́ўднае) каха́нне;

и́стинная пра́вда шчы́рая пра́ўда;

и́стинный друг шчы́ры (сапра́ўдны) ся́бар.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нядрэ́мны, ‑ая, ‑ае.

Уважлівы, назіральны, пільны. Нядрэмная варта. □ Двое палонных — не асабліва, праўда, спяшаючыся, але ж і варушачыся пад нядрэмным вокам наглядчыкаў — накопвалі за дзень шэсцьдзесят-семдзесят кашоў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юнна́цкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і юннатаўскі. Наш юннацкі дзённік таксама папоўніўся. Праўда, развіваліся ікрынкі надта марудна.. А потым ікрынкі сталі мяняць сваю форму — выцягвацца ў даўжыню. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

І́снасць ’сутнасць’ (ТСБМ, Бяльк.), ’праўда’ (Інстр. III), істасьць ’сутнасць’ (Касп.), и́стосць ’шчырасць’ (Нас.), параўн. рус. дыял. и́стость ’ісціна; уласцівасць, якасць, стан існага’, и́стоть ’сапраўднасць, сутнасць’. Ст.-бел. истность у першых друкаваных кнігах (Гіст. мовы, 1, 295) з польск. istność ’сутнасць’ ад istny (гл. існы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бясспрэ́чны, ‑ая, ‑ае.

Які не выклікае пярэчанняў, спрэчак; несумненны, відавочны. Бясспрэчная ісціна. Бясспрэчнае палажэнне. Бясспрэчны факт. □ Чалавек без руху і работы нудзіцца, марнее, кажуць філосафы, — гэта ёсць бясспрэчная праўда. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

круце́льства, ‑а, н.

Разм. Паводзіны, спосаб дзеяння круцяля; махлярства, ашуканства. Праўда, нядоўга трэба было высвятляць, хто займаецца такім круцельствам, бо кожны добра помніў, калі і ў каго ён малоў. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бадзі́ла ’рог каровы; той, хто бадаецца’ (Касп.). Беларускае ўтварэнне суфіксам *‑(i)dlo (што служыў для ўтварэння nom. instrumenti ў слав. мовах) ад дзеяслова бада́ць, басці́ (праўда, трэба было б чакаць *бадала < *boda‑dlo). Магчыма, такога ж паходжання і балг. боди́ло ’назва расліны’ (калі не з *bodylь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бонова́ты ’буяніць’ (палес., Клім., 22). Мяркуем, што гэта слова (праўда, крыху з іншай фанетыкай) таго ж паходжання, што і бунава́ць ’сварыцца, лаяць, шумець і г. д.’ (гл.), якое мае адпаведнасці ва ўсх.-слав. і паўд.-слав. мовах. Гукапераймальнае (Бернекер, 101; Фасмер, 1, 241; Рудніцкі, 255–256).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

счита́тьII несов. лічы́ць;

я счита́ю его хоро́шим челове́ком я лічу́ яго́ до́брым чалаве́кам;

счита́ю, что прав лічу́, што мая́ пра́ўда.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апра́ўдваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да апраўдаць.

2. Абараняць каго‑н., даказваючы яго невінаватасць, справядлівасць яго ўчынкаў і паводзін. — Лепш разумная мана, чымся неразумная праўда, — апраўдвала Вашамірскага бабуля. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)