тума́ніцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -іцца; незак.

1. Засцілацца, ахутвацца туманам.

Удалечыні туманіцца лес.

2. перан. Пра вочы, погляд, памяць і пад.: пазбаўляцца здольнасці добра бачыць, разумець (разм.).

Галава туманіцца.

|| зак. затума́ніцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -іцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

натрэнірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

Навучыць чаму‑н. шляхам трэніроўкі; зрабіць умелым, спрытным у чым‑н. Натрэніраваць футбалістаў. Натрэніраваць памяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куры́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да курыцы, належыць ёй. Курыныя косці. Курынае пер’е. // Прыгатаваны з курынага мяса, з курыным мясам. Курыны булён. Курыныя катлеты.

2. у знач. наз. куры́ныя, ‑ых. Атрад птушак, да якога адносяцца куры, індыкі, курапаткі, цецерукі і інш.

•••

Курыная памяць гл. памяць.

Курыная слепата гл. слепата.

Хатка на курыных ножках (лапках) гл. хатка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мато́рны ​1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да матора; прызначаны для матораў. Маторны цэх.

2. Які прыводзіцца ў рух маторам; забяспечаны маторам. Маторная піла. □ Аднойчы Несцяровіч .. гнаў маторную лодку, стараючыся хутчэй даплыць да вядомага яму месца. Чорны.

мато́рны ​2, ‑ая, ‑ае.

Спец. Рухальны (пра псіхафізіялагічныя працэсы). Маторная актыўнасць дзяцей. Маторныя нервовыя цэнтры.

•••

Маторная памяць гл. памяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чха́цца, ‑аецца; безас. незак.

Пра наяўнасць неадольнага жадання чхаць. Прыйшло Іллюку на памяць, што як чхаецца, дык і слёзы на вачах знаходзяцца. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́мятны, -ая, -ае.

1. Які захаваўся ў памяці; незабыўны.

Памятная падзея.

2. Які служыць для заметак, даведак, для захавання чаго-н. у памяці.

Памятная кніжка.

3. Які служыць для напаміну пра каго-, што-н., які зроблены як памяць пра што-н.

П. падарунак.

П. медаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отшиби́ть сов., разг., прям., перен. адбі́ць;

у меня́ отши́бло па́мять безл. у мяне́ адбі́ла па́мяць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дружалю́бнасць, ‑і, ж.

Прыязнасць, добразычлівасць. Прыйшлі .. [Аляксандру Іванавічу] на памяць дакорлівыя позіркі ды нават і заўвагі сяброў. Потым слёзы Ніны, яе такая харошая, жаночая, цярплівая дружалюбнасць. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыга́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Разм. Успамін; згадка. Тады памяць.. выхапіла постаць таго, хто абудзіў усе гэтыя пачуцці і прыгадкі. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скуёўдзіць ‘моцна памяць’ (чавус., Нар. сл.), скуёўдзіцца ‘сагнуцца, скорчыцца’ (Растарг.), ‘збянтэжыцца, разгубіцца’ (Сцяшк. Сл.). Гл. куёўдзіцца, этымалагічна непразрыстае. З іншай суфіксацыяй параўн. скуёўчыць (бярэз., вусн. паведамленне С. Запрудскага).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)