кокс, ‑у, м.

Від цвёрдага паліва, якое атрымліваецца з каменнага вугалю або торфу шляхам прагравання іх без доступу паветра.

[Ням. Koks.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брыке́т, -у, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Плітка, цаглінка з якога-н. спрасаванага матэрыялу.

Тарфяны б.

Вугальны б.

2. зб. Прасаваны торф або вугаль як паліва.

Тапіць у хаце брыкетам.

|| прым. брыке́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́ран, -рна, мн. -рны, -рнаў, м.

1. Кавальская печ з мяхамі і паддувалам для награвання і пераплаўкі металаў ці печ для абпальвання керамічных вырабаў.

2. Ніжняя частка доменнай печы, дзе згарае паліва.

|| прым. гарнавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каксава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак., што.

Ператвараць каменны вугаль, торф і інш. віды паліва ў кокс, награваючы да высокай тэмпературы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапа́л, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. перапальваць — перапаліць (у 2 знач.).

2. Перарасход паліва, гаручага. Перапал бензіну. Перапал вугалю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагарэ́ць¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́ць; зак.

1. Даць нагар.

Кнот нагарэў за вечар.

2. безас., чаго. Расходавацца ў нейкай колькасці (пра паліва, электрычную энергію; разм.).

Нагарэла многа электрычнасці.

|| незак. нагара́ць, -а́е і нага́рваць, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кокс ’від цвёрдага паліва з каменнага вугалю або торфу’ (ТСБМ, Яруш.). Запазычанне праз рус. кокс з ням. Koks ’тс’ (Шанскі, 2, 8, 194).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каласні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Чыгунная рашотка ў печах для праходу паветра пад паліва і выпадзення попелу з топкі.

2. мн. Рашотка з брусоў у верхняй частцы тэатральнай сцэны для мацавання дэкарацый.

|| прым. каласніко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

торф, ‑у, м.

Шчыльная маса, якая ўтварылася з рэшткаў перагніўшых балотных раслін (выкарыстоўваецца як паліва, угнаенне і для розных тэхнічных мэт).

[Ням. Torf.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саля́равы, ‑ая, ‑ае.

У выразе: саляравае масла — прадукт перагонкі нафты, які выкарыстоўваецца як паліва для дызеляў, рэчыва для змазкі механізмаў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)