фо́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Спец. Гукавая арганізацыя паэтычнай мовы (гукавая інструментоўка, эўфанія); наогул — гукавы бок мовы.

[Ад грэч. phōnē — гук.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гук, -а і -у, мн. -і, -аў, м.

1. -у. Вагальныя рухі часцінак паветра або іншага асяроддзя, якія мы ўспрымаем органамі слыху.

Хуткасць гуку.

Г. стрэлу.

Музычны г. (у адрозненне ад шуму).

2. -а. Найменшы членараздзельны элемент чалавечай мовы.

Гукі беларускай мовы.

Ні гуку — пра поўнае маўчанне; не гавары, маўчы.

|| прым. гукавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анама́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж. (спец.).

1. Сукупнасць уласных імён мовы.

2. Раздзел мовазнаўства, які вывучае ўласныя імёны.

|| прым. анамасты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лічэ́бнік, -а, мн. -і, -аў, м.

У граматыцы: часціна мовы, якая абазначае колькасць або парадак прадметаў пры іх лічэнні.

Колькасныя лічэбнікі.

Зборныя лічэбнікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

флекты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да флексіі, утварае формы пры дапамозе флексіі. Флектыўны лад мовы.

•••

Флектыўныя мовымовы, якія ўтвараюць формы слоў пры дапамозе флексій (у тым ліку і пры дапамозе ўнутраных флексій).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

варвары́зм, ‑а, м.

Запазычанае ці створанае па ўзору якой‑н. іншай мовы слова або выраз, які парушае нормы дадзенай мовы.

[Грэч. barbarismos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

у́гро-фи́нский у́гра-фі́нскі;

у́гро-фи́нские языки́ лингв. у́гра-фі́нскія мо́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́ва, -ы, мн. -ы, моў, ж.

1. Сродак падтрымання зносін паміж людзьмі і выказвання думкі з уласцівымі яму фанетыка-граматычным ладам і лексічным фондам.

Беларуская м.

Класічныя мовы.

2. Сукупнасць пэўных сродкаў выражэння думкі, уласцівых індывідуальнай манеры пісьменніка; стыль.

М.

Янкі Купалы.

Літаратурная м.

3. Здольнасць гаварыць.

У хворага адняло мову.

4. Сістэма знакаў, гукаў, сігналаў, якія перадаюць інфармацыю.

М. лічбаў.

М. формул.

5. Асаблівасць маўлення, манера гаварыць.

Дзіцячая м.

6. адз., перан., чаго. Тое, што тлумачыць сабой што-н., паясняе.

М. фактаў.

Аналітычныя мовымовы, у якіх граматычныя адносіны выражаюцца службовымі словамі, парадкам слоў, інтанацыяй і інш.

Жывая мова — мова, на якой гаворыць дадзены народ у дадзены перыяд.

Індаеўрапейскія мовымовы, што ўваходзяць у індаеўрапейскую сям’ю моў (славянскія, германскія, раманскія і інш.).

Мёртвая мова — старажытная мова, якая вядома толькі па пісьмовых помніках.

Эзопаўская мова — алегарычная мова, пры дапамозе якой хаваецца прамы сэнс выказвання.

Знайсці агульную мову — прыйсці да згоды.

|| прым. мо́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стылі́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Раздзел мовазнаўства аб стылёвых разнавіднасцях мовы, яе вобразных сродках, заканамернасцях іх функцыянавання і ўмення выкарыстання.

Курс лекцый па стылістыцы.

2. Раздзел тэорыі літаратуры, які вывучае стылі мастацкіх твораў.

3. Сукупнасць вобразных сродкаў мовы якога-н. мастацкага твора, пісьменніка, літаратурнай школы і пад.

С. ранніх твораў В.

Быкава.

|| прым. стылісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

коснаязы́касць, -і, ж.

1. Расстройства мовы, якое праяўляецца ў няздольнасці правільна вымаўляць гукі; невыразнае вымаўленне.

2. перан. Няўменне лёгка, свабодна гаварыць; памылкі ў маўленні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)