Немала́ду (німала́ду) ’невядома’ (Янк. 1), ’без прычыны, немаведама за што’ (Некр.), немаладу́ ’невядома; вельмі многа’ (саліг., гл. Мат-лы науч.-теор. конф. Мин. пед. ин-та. Мн., 1966, 9). Са спалучэння няма́ ла́ду, гл. лад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
контррэвалю́цыя, ‑і, ж.
Рэакцыйная барацьба звергнутых эксплуататарскіх класаў супроць рэвалюцыйнага народа і створанага рэвалюцыяй новага дзяржаўнага ладу за аднаўленне ранейшых парадкаў, а таксама ўдзельнікі гэтай барацьбы. Унутраная контррэвалюцыя. Разграміць контррэвалюцыю.
[Фр. contre-révolution.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
правалаво́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Разм. Затраціць многа часу на што‑н. Паўночы [хлопцы] правалаводзіліся, пакуль усё давялі да ладу. Новікаў. Цэлую гадзіну правалаводзіліся яны, спрабуючы вырваць машыну з канавы. Хадановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́да, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑дзе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Уст. Каханы (каханая), любы (любая), мілы (мілая). Яраслаўна, тужачы па ладу, заламала рукі на сцяне. Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассмяя́цца, ‑смяюся, ‑смяешся, ‑смяецца; зак.
Пачаць смяяцца гучна, на поўную сілу; засмяяцца. Нехта з салдат не да ладу рассмяяўся. Лынькоў. [Дзяўчына] не магла ўстрымаць усмешкі, а цяпер дык і зусім рассмяялася. Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лаго́да ж., разг.
1. лад м.;
жыць у ~дзе — жить в ладу́;
2. благода́ть;
у по́лі така́я л. — в по́ле така́я благода́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
патрыярха́т, ‑а і ‑у, М ‑хаце, м.
1. ‑у. Апошні перыяд першабытнаабшчыннага радавога ладу, для якога характэрна панаванне мужчын у гаспадарчым і грамадскім жыцці.
2. ‑а. Царква, узначаленая патрыярхам (у 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разарва́насць, ‑і, ж.
Адсутнасць сувязі паміж кім‑, чым‑н.; адсутнасць цэласнасці, раз’яднанасць. Разарванасць тэрыторыі пашырэння якой‑н. з’явы. □ Так у супярэчлівых адносінах да працы праяўляецца разарванасць псіхікі чалавека буржуазнага ладу. У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Во́сцеж выкл. (2‑я асоба мн. л.) (Нас.) «Восцеж вам на закуску!» З вось + те і часц. ж, дзе це (< те) — канчатак 2‑й асобы мн. л. загаднага ладу, як у рус. нуте, полноте і г. д. (Фасмер, 4, 34).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абурэ́нне, ‑я, н.
Вельмі моцнае незадавальненне, гнеў. Поўныя гневу і абурэння, яны [творы] былі накіраваны супраць несправядлівасці самадзяржаўна-памешчыцкага ладу. Казека. [Віка].. не цярпела інтэнданта; але па строгаму абавязку не магла выказаць свайго абурэння. Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)