авадзе́нь, ‑дня, м.

Двухкрылае насякомае, лічынкі якога паразітуюць у целе жывёл. А авадні, як рой пчаліны, Сляпіцай лезуць да скаціны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куды́сь, прысл.

Разм. Тое, што і кудысьці. Верка глядзіць на дзеда сваімі сінімі вочкамі, а ручкай паказвае кудысь за акно. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́рац, ‑рца, м.

Абл. Сакавік. «Ой, цешыўся старац, Што перажыў марац, А прыйшоў ясны май, І панеслі старца ў гай». Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

машэ́нства, а, н.

Несумленны ўчынак, жульніцтва, ашуканства, махлярства. І калі на справу паглядзець сур’ёзна, то тут і машэнства няма ніякага. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дурне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Разм. Страчваць разумовыя здольнасці, станавіцца дурным. А стары ўжо, бач, дурнее, Як за семдзесят залез. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паве́ка, а, н.

Рухомая складка скуры, якая прыкрывае вока. Апусціць павекі. □ Іван Паўлавіч падняў вочы з-пад тоўстых прыпухлых павек. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праза́ік, а, м.

Пісьменнік, які піша прозай, стварае празаічныя творы. У беларускай літаратуры Колас выступіў адначасова як паэт і празаік. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сала́ш, а, м.

Абл. Будан. Дзед Талаш ведаў у пушчы мазырскіх лясоў спрытна пабудаваныя салашы, дзе летам мелі прыпынак смалакуры. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самазма́нства, а, н.

Зман самога сябе; унушэнне сабе таго, чаго сапраўды не існуе. [Лабановіч] сам наводзіў на сябе прыемны туман самазманства. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяжэ́рны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Надзвычай цяжкі. А лёд, бы мур сцямна-зялёны, Чуць на сярэдзіне падняты, Ляжыць, цяжэрны і зацяты. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)