пазадзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Падняць угору ўсё, многае. Пазадзіраць аглоблі ўверх. Пазадзіраць вышэй галовы. □ Пазадзіралі дзюбы ў неба Асілкі-краны, як буслы. Броўка. // Загнуць, задраць уверх усё, многае. Пазадзіраць пазногці.
2. Забіць, разарваць усіх, многіх. Хацеў [Рыгор] ускінуць на плечы кажух, выйсці на двор ды паглядзець, каб хоць не падкапаліся [ваўкі] пад хлеў ды не пазадзіралі авечак. Сабаленка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
чалаве́чак, ‑чка, м.
Памянш.-ласк. да чалавек (у 1 знач.). Потым [Віця] ўзяў дубец і намаляваў побач са сваёй школай чалавечка з вялікім партфелем. Каліна. / у пагард. ужыв. — Хітрыў, гад... Баяўся, каб мы не заўважылі яго адсутнасці раней, чым яму трэба было. Подленькі быў чалавечак. Машара. // Пра дзіця. Маленькі чалавечак, загорнуты ў прасцірадлы, захутаны ў кажух, ляжаў там, ляжаў нерухомы, бездапаможны. Лынькоў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Мы́цка 1 ’круглая шапка, ярмолка’ (Федар. 6), ст.-бел. мыцка ’тс’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. mycka ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 107), якое з с.-н.-ням. mutze < с.-лац. almutia ’шапачка для духоўных асоб’ < араб. al‑mustaqah ’кажух, футравае паліто’.
Мы́цка 2 ’мыза’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Да мыса (гл.). Магчыма, ‑ц‑ у выніку кантамінацыі мыса (ці мыза) і пыца (ці пыка) ’тс’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
зашы́ць, ‑шыю, ‑шыеш, ‑шые; зак., што.
1. Злучыць краі дзіркі, распоркі швом. Зашыць мяшок з мукой. □ Зашые [Анісім] адну дзірку, паложыць латку, прыгладзіць, глядзіш, — у другім месцы кажух разлазіцца. Колас. // Рамантуючы адзежу, запаліць дзіркі. Зашыць сукенку. Зашыць падраны рукаў.
2. Паклаўшы ў сярэдзіну чаго‑н., замацаваць швом. Распарола старая падкладку сваёй ватовай курткі. Зашыла туды сцяг. Якімовіч.
3. Спец. Забіць дошкамі, шалёўкай і пад. Зашыць франтон дошкамі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Бу́нда ’старажытная жаночая вопратка; дзіцячая вопратка’ (Сакал.), ’сарафан’ (КЭС), ’доўгае, пераважна дзіцячае адзенне’ (Лысенка Жыт.), укр. бу́нда верхняя вопратка (род суконнага паліто)’, польск. bunda, чэш. bunda і г. д. Першакрыніцай з’яўляецца венг. bunda ’футра, кажух’. Брукнер, 49; Дэжэ, SSlav., 7, 161; Чаранэску, 116; Тамаш, 154; MESz, 1, 389; Рудніцкі, 255. Венг. слова не мае пэўнай этымалогіі (MESz, там жа). Ва ўсх.-слав. мовах бу́нда запазычана, марыць, праз польскую мову.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Му́ця 1 ’кашэль з вечкам, плецены з бяросты’ (івац., Нар. сл.). Няясна. Магчыма, з ням. Mütz ’шапка, фуражка, калпак’ < с.-н.-ням. mutze, якое з с.-лац. almutia ’шапка для духоўных асоб’ < араб. al‑mustaqah ’кажух; футравае паліто’ (Васэрцыер, 158).
Му́ця 2 ’ілгун, манюка’ (івац., Нар. сл.), мутя́ ’хто гаворыць абы-што’ (пін., З нар. сл.), пін. ’няпраўда’ (Шатал.). Да муці́ць. Аб суфіксе ‑ʼа гл. Слаўскі, SP, 1, 59–60.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Кажу́шна 1, кожушно ’кажух’ (ТСБМ). Укр. толькі ў прымаўцы «Душно! Скинь кожушно». Аб суфіксе гл. кожурно; што датычыцца храналогіі, можна меркаваць, што тут беларуская інавацыя, а па тэрыторыі, магчыма, і тураўскае, паколькі менавіта там адзначаюцца ўтварэнні такой структуры. Параўн. наст. слова.
Кажу́шна 2, кожушно ’вялікі шчупак’. Аб этымалогіі (матывацыя назвы) гл. кажушак 2. У гэтым рэгіёне вядомы ўтварэнні такой структуры, параўн. собарно (< собака), чобурна (< чобаты) (Цыхун, вусн. паведамл.). Параўн. і віл. кажурно ’аўчына’ (гл. там і меркаванні аб генезісе).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
кало́к, калка, м.
1. Памянш. да кол; кароткі, тонкі кол. Месца будаўніцтва падстанцыі было абазначана калкамі яшчэ ўлетку. Лупсякоў. // Калочак. Спяшаючыся, [Пракоп] зашчапіў дзверы на клямку і заткнуў у прабой дубовы калок-затычку. Якімовіч.
2. Драўляны або металічны шпянёк для нацягвання струн у музычных інструментах.
3. Абл. Драўляны цвік, замацаваны ў чым‑н. для таго, каб вешаць на ім што‑н. Нехаця Мікодым скінуў кажух і павесіў на калок, убіты ў вушак дзвярэй. Сабаленка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
папру́га, ‑і, ДМ ‑рузе, ж.
1. Раменны пояс або наогул пояс. На ім кучомка, верх зялёны, Кажух кароценькі, чырвоны. А стан шырокая папруга Сціскае спрытна, лоўка, туга. Колас. Том Блейн паправіў папругу на камбінезоне і асцярожна адчыніў дзверы ў кабінет. Гамолка.
2. Частка збруі для ўмацавання сядла, падсядзёлка на спіне каня. Шэмет злез з сядла, аслабіў папругу і пусціў каня папасвіцца. Лобан. Ашмо[ткі] пены маталіся на конскіх храпах, на сядзельных папругах. Лынькоў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
чэ́злы, ‑ая, ‑ае.
1. Які слаба расце, хілы (пра расліны). За рэчкаю слаўся голы куп’істы выган, на якім віднелася толькі некалькі чэзлых кусточкаў. Мележ. Неўзабаве пачалося балота, парослае чэзлымі бярозкамі ды лазняком. Ваданосаў. // З беднай расліннасцю. Жыццё красавала на Поўдні, а на Поўначы былі холад і пустэча, мёртвая зямля і чэзлая расліннасць. М. Стральцоў.
2. Хваравіты, слабы, кволы. У дзверы стукае вартаўніца — чэзлая, апранутая ў мужчынскі, да пят, кажух кабецінка — яна ўносіць запаленую лямпу. Навуменка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)