прамарынава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.

1. што і без дап. Марынаваць некаторы час.

2. перан.; каго-што. Разм. Знарок затрымаць рашэнне, выкананне чаго‑н. // Пратрымаць каго‑н. дзе‑н., у якім‑н. стане на працягу якога‑н. часу. [Сухаў:] — Тут бы Аўдзеева за гэта патрэсці... І за тое, што зацягнуў работы, не паслухаўся, і за тое, што прамарынаваў нас. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ігнарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.

Знарок не заўважыць (не заўважаць); пагардліва паставіцца (ставіцца) да каго‑, чаго‑н. Адчуваючы хісткасць свайго становішча ў інстытуце, .. [Юрка] даў сабе поўную волю ў сям’і — пачаў ігнараваць айчыма, маці. Карпаў. // Не прымаць пад увагу чаго‑н., не рэагаваць, не адказваць на што‑н. — Мы не можам ігнараваць скаргі. Будзем разглядаць заявы і пільна правяраць. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плех, ‑а, м.

1. Месца на галаве, дзе не выраслі або вылезлі валасы; лысіна. Хадосьчын бацька Ігнат, з ружовым плехам і барадою, .. час ад часу пакрыкваў на жонку... Мележ. // Разм. Месца з вылезлай шэрсцю, футрам.

2. Голае месца сярод поля, лесу і пад. Сям-там паднімаліся ў неба стромкія яліны і сосны. Іх пакінулі знарок — абсемяняць аголены плех і заводзіць новы лес. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

искажа́ть несов.

1. (извращать) скажа́ць, перакру́чваць;

он наме́ренно искажа́ет мои́ слова́ ён знаро́к скажа́е (перакру́чвае) мае́ сло́вы;

2. (сильно изменять вид, уродовать) перакрыўля́ць, крыві́ць;

страх искажа́ет его́ лицо́ страх перакрыўля́е (кры́віць) яго́ твар;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыту́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да прытупнуць.

2. Стукаць, біць нагой (нагамі) аб падлогу, зямлю ў такт чаму‑н. Ілья прытупваў у такт, дырыжыраваў аркестрам і сам выцінаў на жалейцы. Дуброўскі. Спяваў Карусь і ў такт песні прытупваў нагой. С. Александровіч. // Суправаджаць якое‑н. дзеянне тупаннем; тупаць час ад часу. Хлопец.. пабег, знарок па-заечы падкідваючы нагамі і прытупваючы. Мележ. Коннікі прытупвалі на марозе. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наме́рение ср. наме́р, -ру м.; (замысел, умысел) заме́р, -ру м.;

без (вся́кого) наме́рения без (уся́кага) наме́ру;

с наме́рением з наме́рам; (нарочно) наўмы́сна, знаро́к;

твёрдое наме́рение цвёрды наме́р;

до́брые наме́рения до́брыя наме́ры;

возыме́ть наме́рение займе́ць наме́р;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нае́сці, ‑ем, ‑ясі, ‑есць; ‑ядзім, ‑ясце, ‑ядуць; пр. наеў; ‑ела; заг. наеш; зак.

Разм.

1. чаго і без дап. З’есці што‑н. у нейкай колькасці. Наесці ў рэстаране на пяць рублёў.

2. што і чаго. Атрымаць, нажыць у выніку сытнай яды. [Самусевіч:] — Ну, добра, я дакажу, што Самусевіч можа працаваць, і не абы-як... — Хто цябе ведае, — знарок ўпікалі яго. — Сала на жываце наеў, а ў галаве скразнякі загулялі... Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назнаро́к, прысл.

Разм. Спецыяльна, з якой‑н. мэтай; знарок. [Дзіма:] — Значыць, назнарок накіравалі мяне на луг, каб я вам не перашкаджаў? — Голас яго задрыжаў і асекся. Гамолка. // Несур’ёзна, для выгляду. [Рыгор:] — Ну, што ты, сапраўды, сумняваешся... Ці мо назнарок? Гартны. // Насуперак, назло каму‑н. Сашка гатовы быў да ўсяго. Ад каго, ад каго, а ўжо ад Надзі ён не чакаў літасці. А яна быццам назнарок: — Схуднеў ты. Аж вочы пасалавелі. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падгле́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

1. Зак. да падглядаць.

2. што і без дап. Выпадкова або знарок наглядаючы, убачыць, заўважыць. Яму хапае спраў — аж лішне, можа, На той зямлі, дзе зведаў хлеба смак, Дзе ўпершыню падгледзеў, як прыгожа Кладзе на вокны ўзор мароз-мастак. Гілевіч. // перан. Убачыць, зразумець, наглядаючы, удумваючыся. Першымі спробамі падгледзець самабытнае і непаўторнае ў родным краі і ўяўляюцца нам сёння раннія вершы Багдановіча пра лесуноў і вадзянікоў. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самастрэ́л 1, ‑а, м.

1. Старажытная зброя для кідання стрэл і камення, якая складаецца з лука з прыкладам і спускавога механізма. // Дзіцячая цацка ў выглядзе такой зброі.

2. Спец. Пастка спецыяльнай канструкцыі на шашкоў, якая нагадвае лук.

самастрэ́л 2, ‑а і ‑у; м.

1. ‑у. Наўмыснае раненне самога сябе (з мэтай ухілення ад ваеннай службы). Сапраўдны салдат ніколі не зробіць самастрэлу. Гурскі.

2. ‑а. Разм. Салдат, які знарок раніў сябе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)