спаласну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

Злёгку абмыць, апаласнуць.

С. цэбар.

|| незак. спало́скваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. спало́скванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што.

Церці злёгку, час ад часу.

П. лоб.

П. рукі (таксама перан.: адчуваць задавальненне, нядобрую радасць з прычыны чаго-н.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падква́сіцца, ‑сіцца; зак.

Заквасіцца злёгку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тало́сіццазлёгку хвалявацца, зыбацца’ (Ласт.). Гл. таласа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жаўтля́вы, ‑ая, ‑ае.

Злёгку жоўты, жаўтаваты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падгні́сці і падгні́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іе́; -і́ў, -іла́, -ло́; зак.

Зрабіцца гнілым знізу або крыху, злёгку згнісці.

Дрэва падгніло.

Падлога падгніла.

|| незак. падгніва́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасу́нуць, -ну, -неш, -не; -су́нь; зак.

1. каго-што. Злёгку перасунуць, перамясціць.

П. стол да сцяны.

2. перан., што. Прасунуць наперад.

П. сваю працу.

|| незак. пасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шыпу́чы, -ая, -ае.

1. Які ўтварае шыпенне.

Шыпучая змяя.

2. Які пеніцца і злёгку шыпіць ад выдзялення вуглякіслага газу (пра напіткі).

Шыпучыя віны (штучна газіраваныя).

|| наз. шыпу́часць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падвя́ць, ‑вяне; зак.

Разм. Крыху, злёгку звяць. Кветкі ад гарачыні падвялі. // Крыху злёгку падсохнуць (пра траву). Вось падвяла [трава] крыху.. Трэба скошанае разбіваць, аграбаць. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запалаве́лы, ‑ая, ‑ае.

Злёгку пажаўцелы. Запалавелае жыта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)