совле́чь сов., уст. сцягну́ць, сарва́ць, садра́ць;

совле́чь с пра́вильного пути́ збіць з пра́вільнай даро́гі (з пра́вільнага шля́ху).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

натаўчы́, ‑таўку, ‑таўчэш, ‑таўчэ; ‑таўчом, ‑таўчаце; пр. натоўк, ‑таўкла, ‑ло; зак.

1. чаго. Стаўчы якую‑н. колькасць. Натаўчы солі. // Размяць, намяць. Натаўчы бульбы.

2. чаго. Збіць таўкачом скурку з зерня ў працэсе вырабу круп. Натаўчы проса.

3. чаго. Разм. Разбіць шмат чаго‑н. Натаўчы бутэлек.

4. каго-што, у што, каму. Разм. Набіць, збіць; надаваць. На Язэпа пазіралі, як на нейкага казачнага героя,.. які не пабаяўся старшыню натаўчы. Чарот. [Яўген:] — Нікуды я не пайду, пакуль морды яму не натоўпу як след. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Панталы́к ’фанабэрыя, пыха’ (Нас.), ’розум, троп’ (Бяльк.), збіць(ца) з панталыкузбіць(ца) з розуму’ (ТСБМ, ТС). Рус. панталы́к ’толк’, звычайна ў выразе сбить з панталы́ку, укр. збити з пантели́ку ’тс’. Пэўнай этымалогіі няма. Меркаванне Корша (гл. Праабражэнскі, 2, 12) аб запазычанні з азерб. pänd ’майстэрства, хітрасць, выкрут’. Фасмер (3, 199) лічыць неверагодным. Трубачоў (у Фасмера, там жа) падтрымлівае версію Гараева (Доп., 2, 28) аб паходжанні з ням. дыял. pandl̥ < Band ’завязка’ і ўдакладняе, што панталык сумесна з укр. дыял. карп. пантли́к, пантли́ка ’стужка’, польск. дыял. pętlik, pętlika ’пятля, завязка’, славац. pántlik, чэш. мар. pentlik мае крыніцай аўстрыйска-бавар. pantl ’завязка, стужачка’ (параўн. Балецкі, SSlav. 4, 1958; Крынжале, 354).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзвы́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Утвараць высокія звінючыя гукі (пра шкло, метал, насякомых і пад.). Жаласна дзвынкала шкло. Лынькоў. Калі кулі дзвынкалі зусім блізка, .. [Пятро] кідаўся ўбок, крыху мяняў напрамак, каб збіць кулямётчыка з прыцэльнай стральбы. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ке́бла ’драўляная цурка цыліндрычнай формы’, ’дзіцячая гульня (удзельнікі гульні палкай збіваюць кебла)’ (Янк. III). Запазычанне з балт. літ. kebla mušti — дзіцячая гульня — у зямлю утыкаюць галінку, надзяваюць на яе кружок і намагаюцца здалёк збіць яго. Гл. Урбуціс, Baltistica, V (1), 1969, 60; Лаўчутэ, Балтизмы, 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

панталы́к / сбить с панталы́ку разг. збіць з панталы́ку;

сби́ться с панталы́ку разг. збі́цца з панталы́ку, збі́цца з тро́пу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

участава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго.

1. Пачаставаць ядой, напіткамі; напаіць, накарміць, праяўляючы ўвагу, гасціннасць. Участаваць абедам. Участаваць мёдам. Участаваць гарэлкай. □ [Міхась] не ведаў, куды пасадзіць госцю, чым яе ўчаставаць. Сабаленка.

2. перан. Разм. Пабіць, збіць каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскудла́ціць, ‑лачу, ‑лаціш, ‑лаціць; заг. раскудлач; зак., каго-што.

Разм. Растрапаць; збіць у кудлы (валасы, прычоску). [Юльян:] — Маці! Хуценька распранайся, раскудлач валасы ды кладзіся ў пасцель! Новікаў. // Прывесці ў беспарадак, зрабіць кудлатым. Вецер ужо раскудлаціў на .. [стрэхах] пачарнелую салому. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазасяка́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Засячы, зрабіць зарубкі на ўсім, многім. Пазасякаць дрэвы.

2. Параніць усё, многае. Пазасякаў конь ногі.

пазасяка́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Засячы, збіць, забіць усіх, многіх розгамі, бізуном і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плыт, ‑а, М плыце, м.

Бярвенне, звязанае ў адзін або некалькі радоў для сплаву па вадзе. Румам у нас называюць тое месца, куды вывозяць зімою калоды з лесу, каб вясною збіць іх у плыты і сплаўляць па рэчцы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)